Дудзінцы
| Дудзінцы славац. Dudince | |||||
| Населены пункт | |||||
Сучасны бальнэалягічны комплекс | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Банскабыстрыцкі | ||||
| Рэгіён | Гонт | ||||
| Першыя згадкі | 1284 | ||||
| Дата заснаваньня | 1284 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Штэфан Поклюда | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 6,85 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 140 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°10′00″ пн. ш. 18°52′58″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 1475 чал. (2011)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421-45 | ||||
| Паштовы індэкс | 96271 | ||||
| NUTS | 518387 | ||||
| Нумарны знак | KA | ||||
| Сайт | dudince-mesto.sk | ||||
| Дудзінцы на мапе Славаччыны Дудзінцы | |||||
Ду́дзінцы (па-славацку: Dudince, па-вугорску: Gyűgy, па-нямецку: Dudintze), да 1927 — Дзюдзінцы (па-славацку: Ďudince — курортнае места на поўдні Славаччыны, у раёне Крупіна Баньскабыстрыцкага краю. Насельніцтва — 1503 чалавекі (2005).
Дудзінцы вядомыя сваімі гаючымі мінэральнымі водамі і спа-курортамі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места разьмешчанае ля ўзножжа Крупінскай планіны ў даліне ракі Шт’яўніца, прыкладна за 27 км на паўднёвы захад ад Крупіны і за 15 км на поўнач ад Шагаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Археалягічныя раскопкі паказалі, што паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў нэаліце.
Першыя пісьмовыя згадкі пра сучаснае паселішча датаваныя 1284 рокам, калі яно мела назва Дзьюд. Першыя згадкі пра гарачыя крыніцы датаваныя 1551 рокам.

Дудзінская вуглекіслая вада пачала выкарыстоўвацца для лекавых мэтаў з пачатку XX стагодзьдзя, а ў 1983, калі Дудзінцы атрымалі статус курорту, тут пачалі комплексна лекаваць усялякія немачы два бальнэалягічныя цэнтры. Мінэральная вада ў купелях гідрахляраваная, содна-вапнаватая, яшчэ нейкая там і гіпатанічная. Вада мае пастаянную тэмпэратуру 28°C.
Акрамя гэтых комлексаў, у Дудзінцах захаваліся каля 20 каменныя басэйны рымскай пары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле вынікаў перапісу 2011 року ў месьце пражывалі 1475 жыхароў. 1314 (89,08%) зь іх — славакі, 42 (2,85%) — вугорцы; нязначная колькасьць чэхаў і ўкраінцаў[1].
Паводле веравызнаньня 55,67% жыхароў — рыма-каталікі, 28,93% — лютэране, яшчэ 11,27% не зьвязаныя з рэлігіяй (2001).
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Ivana Juhaščíková, Pavol Škápik, Zuzana Štukovská. Základné údaje zo Sčítania obyvateľov, domov a bytov 2011. Obyvateľstvo podľa národnosti. — Štatistický úrad Slovenskej Republiky, 2012. — С. 51. — ISBN 978-80-8121-206-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дудзінцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.)
- Курорт Дудзінцы (славацк.) (ням.) (анг.) (вуг.) (рас.)
- Дудзінцы і курорты (славацк.)