Перайсьці да зьместу

Дуда (музычны інструмэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуда (музычны інструмэнт)
Дуда (музычны інструмэнт) у Вікісховішчы
Беларускі дудар

Дуда́ (Дуда, каза́[1], па-беларуску: дуда, па-ўкраінску: дуда́, ду́да, коза́, па-летувіску: duda, dūdmaišis, па-польску: duda)— расейскі, беларускі, украінскі, летувіскі, польскі народны музычны інструмэнт, разнавіднасьць валынкі[2][3].

Найстарэйшым гістарычным сьведчаньнем існаваньня дуды на землях Беларусі, Польшчы і Летувы можна ўважаць Радзівілаўскі летапіс XII стагодзьдзя[4], дзе згадваўся Дудар у складзе скамарохаў, які грае на безбурдоннай дудзе, падобнай да польска-нямецкай siersienki. Шаблён:Няма АК 2Першая згадка дуды ў старадаўніх беларускіх тэкстах адносіцца да XV стагодзьдзя. Да сярэдзіны XIX стагоддзя дуда была найраспаўсюджаным інструмэнтам, і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай, летувіскай і польскай народнай музыцы. У XXI стагодзьдзі дударскі рух у Беларусі, Польшчы і Летуве разьвіваецца і пашыраецца, паступова зьяўляюцца новыя музыцкія гурты, якія выкарыстоўваюць дуды ў сваёй творчасці.

Дуда выраблялася з бычынага бурбалку або суцэльнага скуранога мяшку, зьнятага з казьляня, двух трысьняговых трубак, наладжаных ў квінта — мэлядычны (жалейка[5]) і зь нязьменным тонам), а таксама трубкі для нагнятання паветру.

У Латвіі аналягам падобны інструмэнт называецца Dūdas(en).