Дубровіца (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубровіца
трансьліт. Dubrovica
Дата заснаваньня: Перад 1765 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Велікаборскі
Насельніцтва: 116 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247623
СААТА: 3254700011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′1″ пн. ш. 30°6′20″ у. д. / 52.05028° пн. ш. 30.10556° у. д. / 52.05028; 30.10556Каардынаты: 52°3′1″ пн. ш. 30°6′20″ у. д. / 52.05028° пн. ш. 30.10556° у. д. / 52.05028; 30.10556
Дубровіца на мапе Беларусі ±
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца
Дубровіца

Дубро́віца[1]вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ці не ўпершыню «wieś Dąbrowica (Dombrowica)» згаданая ў перапісе габрэйскага насельніцтва ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводзтва 1765 году[a], калі ў ёй жылі 4 плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хвойніцкага кагалу. У 1778 і 1784 гадох улічаныя былі адпаведна 2 і 3 głowy[3].

Расейская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі Бор, Дубровіца, Рудзенька на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дубровіца — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. Паводле рэвізіі 1795 году, тут было 15 двароў з 43 душамі мужчынскага і 39 жаночага полу прыгонных сялянаў[5]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, вёска Дубровіца названая сярод паселішчаў у складзе Хвойніцкіх добраў Людвіка Прозара[b], якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай[6].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» заьсведчана, што 31 асоба мужчынскага і 25 жаночага полу зь ліку жыхароў вёскі Дубровіца (Дамбровіца) належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[7].

У парэформавы пэрыяд Дубровіца адміністрацыйна належала да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 38 мужчынскіх душ сялян-уласьнікаў, прыпісаных да Дубровіцкага сельскага таварыства[8].

Паводле перапісу 1897 года ў Дубровіцы было 32 двары з 224 жыхарамі, працаваў хлебазапасны магазын[2]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 35 двароў, 245 жыхароў[9].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дубровіца, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Дубровіцкай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 21 і 37 вучняў[11].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Дубровіцы налічвалася 88 двароў з 447 жыхарамі. У чэрвені 1943 году акупанты спалілі вёску і загубілі 52 жыхары[12]. 40 вяскоўцаў загінулі на франтах.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2021 год — 47 двароў, 116 жыхароў[13]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 439
  3. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710
  4. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  5. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 125–127
  6. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
  7. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382
  8. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
  9. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 57
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  11. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  12. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499
  13. ^ Інфармацыя пра насельніцтва Велікаборскага сельсавету на 25.01.2021 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]