Перайсьці да зьместу

Дубаносы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дубаносы (Мядзельскі раён)»)
Дубаносы, трансьліт. Dubanosy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Мядзельскі
Сельсавет Крывіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°48′04″ пн. ш. 27°15′08″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 9 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1797
Паштовы індэкс 222376
СААТА 6240857012
Нумарны знак 5
Дубаносы на мапе Беларусі ±
Дубаносы
Дубаносы
Дубаносы
Дубаносы
Дубаносы
Дубаносы

Дубано́сы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

У 1847 годзе вёска маёнтку Янушава Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка В. Корсака, 4 двары, 34 жыхара. У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага паветуа Віленскай губэрні, 87 жыхароў.

У 1921 годзе вёска Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. 21 двор, 124 жыхары.

У 1931 годзе вёска Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. 22 двор, 124 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.

У 1948 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Дзяржынскага. Пазьней вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

  • 1960 год — 98 жыхароў
  • 1997 год — 14 двароў, 23 жыхары
  • 2009 год — 9 чалавек[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  4. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі