Дубавац (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Дубавац
Stari grad Dubovac
Краіна Харватыя
Месцазнаходжаньне Карлавац
Каардынаты 45°29′41″ пн. ш. 15°31′40″ у. д. / 45.49472° пн. ш. 15.52778° у. д. / 45.49472; 15.52778Каардынаты: 45°29′41″ пн. ш. 15°31′40″ у. д. / 45.49472° пн. ш. 15.52778° у. д. / 45.49472; 15.52778
Дубавац на мапе Харватыі
Дубавац
Дубавац
Дубавац
Дубавац на Вікісховішчы

Замок Ду́бавац — фартэцыя ў Карлавацы, Харватыя.

Гіторыя замку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Дубавац — адзін з найстарэйшых архітэктурных помнікаў у Карлавацы. Ён вядомы дзякуючы сваёй багатай гісторыі і зьяўляецца свайго роду захавальнікам гістарычнай памяці харвацкага народу.

Замак Дубавац атрымаў сваю назву ў гонар былога дубовага лесу, якім ён з даўніх часоў быў акружаны. Цікава, што замак Дубавац значна старэйшы, за сам горад. Калі Карлавац пачаў будавацца, Дубавац ўжо працяглы час ўзвышаўся над гарой. У сярэднявеччы Дубавац разьвіваўся як сяло з крэпасьцю, знаходзячыся на скрыжаваньні важнейшых для свайго часу рэк і дарог. Першая згадка пра горад сустракаецца ў 1339 годзе, калі ў Дубавац прыяжджае сьвятар. Ёсьць таксама згадкі пра гандлёвыя і камэрцыйныя прадпрыемствы, а таксама аб разбуральным турэцкім нашэсьці 1578. Гэтае нашэсьце практычна спустошыла Дубавац, уцекачы зь якога знайшлі прытулак на тэрыторыі хутка пабудаванага паселішча Карлавац. Ад старога гораду захаваўся толькі замак.[1]

Рэканструкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошняя рэканструкцыя замку праводзілася ў 1961 годзе, у тым ліку і па ініцыятыве харвацкага інстытуту кіраваньня ім. Грэта Юрыч, які і заняў яго памяшканьні. А з 1965 па 2007 гады замак быў аддадзены Гарадзкому музэю і ва ўсіх яго памяшканьнях былі разьмешчаны экспазыцыі, прысьвечаныя гісторыі гораду. Нават у назіральных вежах была адкрыта выстаўка "Аб купэ і Каране".

Для рэканструкцыі замку ў XX стагодзьдзі выкарыстоўваліся вельмі важныя запісы ваенных інжынэраў з Крэй, зробленыя ў 1777 годзе. У гэтых дакумэнтах апісана структура замка і матэрыялы, якія выкарыстоўваліся пры будаўніцтве. Таксама там падрабязна апісваліся вуглавыя вежы, двухпавярховыя вежы.

Уладальнікі замка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валадарылі замкам ў розныя часы арыстакратычныя сям’і: Зудар (1387-1426), Франкапан (1442 — 1550) і Зрынскі (1550-1578), пасьля замак адышоў да камандаваньня арміі ў Карлаўцах (1678-1810).

У 1837 годзе новы ўладальнік, граф Ляваль Нуген, перабудаваў замак у духу рамантызму.[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]