Перайсьці да зьместу

Дрычын (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дрычын, трансьліт. Dryčyn
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Асіпавіцкі
Сельсавет Дрычынскі
Часавы пас
Каардынаты 53°12′51,30″ пн. ш. 28°13′35,40″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 238 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2235
Паштовы індэкс 213716
СААТА 7248812021
Нумарны знак 6
Дрычын на мапе Беларусі ±
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын

Дры́чын[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Цэнтар Дрычынскага сельсавету. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы захад ад Асіпавічаў, 12 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Асіпавічы — Старыя Дарогі, 166 км ад Магілёва, на ўсходзе ды поўдні мяжуе зь лесам, на поўначы рака Пціч. Побач дарога Асіпавічы — Шышчыцы.

У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Жыцінскай воласьці Бабруйскага павету. Ад 1957 году цэнтар сельсавету. Маюцца амбуляторыя, дзіцячы садок, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьні сувязі і ашчаднага банку, крама, АТС, КБА[2].

  • 2010 год — 238 жыхароў
  • 2007 год — 269 жыхароў, 98 двароў
  • 1999 год — 280 жыхароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 62
  2. Дрычын // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 97