Друйская ратуша
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Друйская ратуша | |
Старая ратуша на мапе Друі, 1705 год | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Друя |
| Архітэктурны стыль | Позьдняе Барока |
Друйская ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі, знаходзілася на гістарычным рынку ў прадмесьці Друі — Сапежыне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэч Паспалітая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Старая ратуша была пабудавана у XVII ст. у Сапежыне па наданьні месту вялікім князём Жыгімонтам Вазай магдэбурскага права.
У XVIII ст. была пабудаваная новая ратуша ў Друі, у якой праводзіліся паседжаньні магістрату. Для рэгістрацыі справаў месьцічаў пісаліся актавыя кнігі. Адна актавая кніга Друйскага магдэбурскага суду захоўваецца ў фондзе старажытных актаў Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Храналягічныя рамкі дакумэнтаў — 1718—1726 гг. Дакумэнты ў гэтай кнізе пераплецены не ў храналагічным парадку. У актавую кнігу Друйскага магдэбурскага суда заносіліся скаргі аб пабоях, забойствах, нападах, крадзяжах, абразах, вядзьмарстве, нявыплаце пазыкаў і г.д.; так сама заносіліся акты куплі-продажу, дараваньні, уступныя запісы і інш. У параўнаньні з актавымі кнігамі Дзісенскага магістрату, у актавых кнігах Друйскага магдэбурскага суда адсутнічаюць запаветы гараджан, інвэнтары маёнткаў і г.д.
У 1776 г. самакіраваньне мястэчкаў было скасаванае, і Друя таксама пазбавілася Магдэбурскага права. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. быў утвораны Дзісенскі павет з усходніх частак Браслаўскага павету, у склад якога ўвайшло і мястэчка Друя. Першапачаткова Дзісенскі павет уваходзіў у склад Менскай губэрні, але з 1843 г. адышоў да Віленскай. У 1853 г. актавыя кнігі Друйскага магдэбурскага суда былі перададзеныя ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў[1].
За царскім часам
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друйская меская ратуша, якой належалі таксама актавыя кнігі Друйскага магдэбурскага суда, у 1853 г. перадала ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў 3 кнігі. 1 траўня 1853 г. Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў атрымаў 3 кнігі: дзьве зь іх належалі Друйскаму магдэбурскаму суду і адна — Друйскай мескай ратушы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://lvia.archyvai.lrv.lt/media/viesa/saugykla/2023/12/vmzNZc0sXMQ.pdf
- ↑ LIETUVOS VALSTYBĖS ISTORIJOS ARCHYVAS, FONDAS NR. 126, DRUJOS MAGDEBURGINIS TEISMAS