Дружня
| Дружня лац. Družnia | |||||
| укр. Дружня | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1617 год | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Кіеўская | ||||
| Раён: | Барадзянскі | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | 4577 | ||||
| Паштовы індэкс: | 07807 | ||||
| КОАТУУ: | 3221081001 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°37′39″ пн. ш. 29°52′19″ у. д. / 50.6275° пн. ш. 29.87194° у. д.Каардынаты: 50°37′39″ пн. ш. 29°52′19″ у. д. / 50.6275° пн. ш. 29.87194° у. д. | ||||
Дружня на мапе Ўкраіны Дружня | |||||
Дру́жня (па-ўкраінску: Дру́жня) — сяло ў складзе Барадзянскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамады Бучанскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
21 красавіка 1625 году Крыштаф і Ганна зь Яловічаў Малінскіх Макаравічы Івашэнцавічы заставілі Аляксандру і Тэадоры Балычанцы Алексічам мястэчка Казятычы/Барадзянка, сёлы Дружня, Аляксандрава Воля, Загальцы Малыя або Качалы, Загальцы Вялікія за суму ў 19 650 злотых[1]. Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 1 osiadłego дыму ў сяле Дружні пана Крыштафа Макаравіча, якое трымаў у заставе пан Аляксандар Алексіч, выбіралася тры злотых[2].
У 1640 годзе Крыштаф Макаравіч прадаў Барадзянскі маёнтак Андрэю Драгаеўскаму. У транзакцыі вялося пра двор і мястэчка Казятычы альбо Барадзянка з фальваркам, сяло Дружня з дваром і фальваркам, сёлы Загальцы, Качалы, Пяскоўка, Аляксандравая Воля, Новая Грэбля з падданымі цяглымі й няцяглымі, з баярамі служылымі й путнымі, з агароднікамі й падсуседкамі, з усімі працамі, чыншамі ды інш./[3].
Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 20 дымоў (×6 — каля 120 жыхароў) сяла Дружня пана Андрэя Драгаеўскага, харунжага люблінскага, выбіралася 5 злотых[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дружня апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году мястэчка — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1925 годзе сяло Дружня — у складзе Барадзянскага раёну Кіеўскай акругі УССР.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 383
- ^ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 367
- ^ Edward Rulikowski. Borodzianka // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1880. T. I. S. 316—317
- ^ Архив ЮЗР. — С. 495
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Edward Rulikowski. Borodzianka // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1880. T. I. S. 316—317
- Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)