Другая кніга Царстваў
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Друга́я кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў разьдзеле г. зв. раньніх прарокаў. У юдэйскай Бібліі (Танаху) зьяўляецца часткаю кнігі Самуіла, аднак у Сэптуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычынаў кніга Самуіла была падзеленая на дзьве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».
Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраілю ад сьмерці прарока да канца цараваньня Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл ня згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна зьнітаваная зь першаю часткаю. Аднак, у адрозьненьне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзеяў і менш інфармацыйная наконт пытаньня веры. Складаецца з 24 разьдзелаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Другая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі