Перайсьці да зьместу

Другая бітва за Бін-Джавад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Другая бітва за Бін-Джавад
Дата: 23 жніўня — 27 жніўня 2011 году
Месца: Бін-Джавад
Вынік: перамога паўстанцаў
Супернікі
Сьцяг Лібіі прыхільнікі Муамар КадафіСьцяг Лібіі Нацыянальная пераходная рада Лібіі
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Страты
невядома20 забітых

Другая бітва за Бін-Джавад — адна зь бітваў грамадзянскай вайны ў Лібіі 2011 году.

  • 23 жніўня — шэраг інфармагенцтваў са спасылкай на Аль-Джазіра і прадстаўніка рэвалюцыянэраў у Бэнгазі Мухамада Завіва паведамілі, што, сустракаючы мінімум супраціву, іх атрады авалодалі мястэчкам Башыр і Агэйла, што была паміж Брэгай і Рас-Лануфам[1]. Па словах Завіва, «нашы войскі прайшлі 40 кілямэтраў, мы ўвайшлі ў Башыр і сёньня ў ночы будзем у Рас-Лануфе»[2]. Увечары 23 жніўня вайсковы прадстаўнік рэвалюцыянэраў, палкоўнік Ахмед Амар Лазьні паведаміў, што яны ўвайшлі ў Рас-Лануф[3]. Мухамад Зававі, прадстаўнік паўстанцаў, паведаміў, што войскі Кадафі адышлі за Чырвоную Даліну ў кірунку Сірту[4].
  • 24 жніўня — прадстаўнік арміі ПНС Фаўзі Букатыф паведаміў інфармацыйнаму агенцтву AFP, што ў раёне невялікага гораду Бін-Джавад наступ сіл рэвалюцыянэраў быў спынены артылерыйскім агнём, што засьпеў сілы ПНС зьнянацку. Па словах Фаўзі Букатыфа, войскі Кадафі здолелі стварыць абарончую лінію па «Чырвонай Даліне», і відавочна не зьбіраюцца здавацца, як чакалася раней[5][6]. «Чырвоная даліна» лічыцца самай заходняй кропкай, якой змаглі дасягнуць рэвалюцыянэры на ўсходнім фронце напрыканцы сакавіка, перад тым, як былі адкінутыя войскамі Кадафі 28 сакавіка—10 красавіка да Адждабіі. Па словах саміх рэвалюцыянэраў, тады раён «Чырвонай даліны» быў замініраваны.
  • 25 жніўня — сілы ПНС, напярэдадні падышлі да Бін-Джавада, але трапілі пад моцны артылерыйскі агонь. Затым яны адышлі да Рас-Лануфу, дзе разьмясьціўся штаб войскаў рэвалюцыянэраў, пра гэта паведаміў адзін зь іх камандзіраў. Паводле яго словаў, мясцовае насельніцтва ў раёне Бін-Джавад і далей у бок Сірту відавочна недружалюбна настроена да рэвалюцыянэраў: «Мясцовае насельніцтва двойчы здрадзіла нам, і цяпер мы разумеем, што адбываецца»[7].
  • 26 жніўня — аднавіліся баі паміж войскамі Кадафі і сіламі ПНС за Рас-Лануфам, паміж портам Ас-Сідр і невялікім горадам Бін-Джавад[8]. Тэлеканал Аль-Арабія паведамляе, што, па словах прадстаўнікоў рэвалюцыянэраў, іх войскі змаглі замацавацца ў стратэгічна значных пазыцыях вакол гораду Бін-Джавад, уключаючы вайсковую базу, дзе раней знаходзіліся танкі войскаў Кадафі[9]. Дзеяньні арміі ПНС у раёне Бін-Джавад 26 жніўня суправаджаліся авіяўдарамі НАТА па Сірце. У прыватнасьці, брытанскія зьнішчальнікі «Тарнада» нанесьлі ракетны ўдар па бункеру Кадафі ў Сірце, пра што паведаміў міністар абароны Вялікабрытаніі[10].
  • 27 жніўня — нягледзячы на ​​заявы асобных вайсковых рэвалюцыянэраў пра перамовы з атрадамі Кадафі ў Сірце, прыходзілі паведамленьні аб тым, што сілы ПНС адышлі ад Бін-Джаваду да порту Ас-Сідр, куды накіроўвалася падмацаваньне войскаў рэвалюцыянэраў. Па словах карэспандэнта Аль-Джазіры, войскі Кадафі відавочна імкнуцца любой цаной утрымаць Бін-Джавад і не даць арміі ПНС прасунуцца далей Рас-Лануфу, пра што сьведчыць зацяты супраціў атрадаў Кадафі[11]. Крыху пазьней, 27 жніўня, зьявіліся паведамленьні аб тым, што войска ПНС ўжо авалодала Бін-Джавад. Пазьней тэлеканал Аль-Джазіра, а таксама іншыя СМІ падцьвердзілі гэтую інфармацыю[12][13]. Таксама Reuters паведамляе, што сілы арміі ПНС знаходзяцца ў 100 км ад Сірты, аб здачы якога, каб пазьбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва, па словах прадстаўніка ПНС Мухамеда Зававі, вядуцца перамовы, пакуль безвынікова[14]
  • 28 жніўня — рэпарцёры Аль-Джазіры паведамілі, што войскі рэвалюцыянэраў авалодалі Эн-Нафаліяю, а войскі Кадафі адышлі да Чырвонай даліны — першай лініі абароны войскаў Кадафі перад Сыртай[15]. Паведамляецца, што байцы арміі ПНС разьбіліся на групы і атакавалі Эн-Нафалію з усходу і поўдня[16][17].
  1. ^ Libyan rebels push east towards oil port: report// Bdnews24.com, 7 September 2011
  2. ^ Libya rebels advance west, eye Gaddafi home town //Ahram Online, 23 August 2011
  3. ^ Libya rebels take Ras Lanuf(недаступная спасылка)// «Брэйтбарт», 23 August 2011
  4. ^ Opposition fighters in eastern Libya took control of the oil port of Ras Lanuf on Tuesday as soldiers loyal to Muammar Gaddafi retreated toward the leader’s home town of Sirte //Al Jazeera Live Blog 23 August, 2011 — 19:46 GMT+3 — Libya
  5. ^ Gaddafi forces halt rebel advance on road to Sirte //France 24, 24 August 2011
  6. ^ Rebels stuck at Bin Jawad on way to Kadhafi hometown
  7. ^ Gaddafi troops make a stand at Bin Jawad//The Independent, 26 August 2011
  8. ^ CNN: Fred Pleitgen on the Eastern Frontlines in Ras Lanuf Before Sirte // Youtube
  9. ^ Vivian Salama and Emre Peker Libya Urgently Needs Aid, Rebels Say, as Qaddafi Calls for Jihad //Bloomberg Businessweek, 26 August 2011
  10. ^ UK jets bomb Gaddafi hometown bunker // The Independent, 27 August 2011
  11. ^ Jacky Rowland Reporting(недаступная спасылка) // 27 August 2011 — 12:26 GMT+3 — Libya
  12. ^ Libia: SkyNews, ribelli conquistano Bin Jawad(недаступная спасылка)//ITnews, 27 August 2011 (недаступная спасылка) копия в кэше
  13. ^ Libyan rebels claim victory in Bin Jawad //Youtube
  14. ^ Robert Birsel, Richard Valdmanis, Andrew Heavens UPDATE 1-Libyan rebels: need over 10 days to take Sirte //Reuters Africa, 28 August 2011
  15. ^ Gadhafi’s wife, 3 children flee to Algeria //The Mainichi Daily News, 30 August 2011
  16. ^ Jacky Rowland Reports // Al Jazeera Blogs, 28 August 2011 — 18:41 GMT+3 — Libya
  17. ^ Libyan rebels mass for assault on Sirte // Al Jazeera, 30 August 2011