Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр
Дата нараджэньня 25 кастрычніка 1856(1856-10-25)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 сьнежня 1936(1936-12-24) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, палеантоляг, археоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра геалёгія
Месца працы

Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр (па-харвацку: Dragutin Gorjanović-Kramberger; 25 кастрычніка 1856 году, Загрэб, Аўстрыйская імпэрыя — 22 сьнежня 1936, Загрэб, Каралеўства Югаславія) — харвацкі геоляг, палеантоляг і антраполяг. Ганаровы грамадзянін Загрэбу, Крапіны і Карлаваца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1856 году ў Загрэбе. Вывучаў палеанталёгію ў Цюрыху і Мюнхэне, атрымаў доктарскую ступень у Тубінгене ў 1879 годзе, ягоная дысэртацыя была прысьвечана закамянеласьцям рыб. Пасьля курыраваў аддзел мінэралёгіі і геалёгіі Харвацкага нацыянальнага музэю, цяпер вядомага як Харвацкі музэй натуральнай гісторыі.

З 1883 па 1924 гады быў супрацоўнікам Загрэбскага ўнівэрсытэту, а з 1893 году ўзначальваў факультэт геалёгіі і палеанталёгіі. Ягоная навуковая дзейнасьць ахоплівае палеанталёгію, стратыграфію, тэктоніку, палеокліматалёгію, гідраграфію, прыкладную геалёгію і геалягічнае карціраваньне.

У 1909 годзе заснаваў Геалягічнае таварыства Харватыі і Славоніі, а ў 1911 годзе заснаваў часопіс ад таварыства. З 1909 году зьяўляўся чальцом Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1899 годзе зрабіў важнае адкрыцьцё, выявіўшы паблізу гораду Крапіна вялікую колькасьць парэшткаў дагістарычных людзей, гэтак званых «Крапінскіх неандэртальцаў». Дзякуючы дэталёваму вывучэньню знойдзеных шкілетаў лічыцца заснавальнікам сучаснай палеоантрапалёгіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dragutin (Karlo) Gorjanović kramberger // Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
  2. ^ Dragutin Gorjanović-Kramberger // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]