Доўнары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доўнары
лац. Doŭnary
Герб Доўнараў
Герб «Пабог»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Доўнарылітоўскі шляхецкі род гербаў «Навіна» і «Пабог».

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Доўнар (імя)

Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[7]. Адзначалася германскае імя Danner[8].

У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальнік роду — баярын Доўнар — у 1442 годзе атрымаў ад вялікага князя Казімера зямлю ў Дарсунішках[10].

Старэйшы род Доўнараў-Запольскіх прыпісваецца да гербу «Пабог» з XVI стагодзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1168.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  8. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 26.
  9. ^ Duszyński-Karabasz H. Die Familiennamen deutscher Herkunft in dem Beerdigungsbuch der Erwachsenen des Kommunalfriedhofs in der Kcyńska- Strasse in Bydgoszcz (Jahre 1925—1935) // Name and Naming: Proceedings of the Fourth International Conference on Onomastics «Name and Naming» Sacred and Profane in Onomastics, Baia Mare, September 5—7, 2017. S. 122.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]