Доўгі
| Доўгі лац. Doŭgi / Doŭhi лет. Daugai | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Аліцкі | ||||
| Раён | Аліцкі | ||||
| Першыя згадкі | XIV стагодзьдзе | ||||
| Магдэбурскае права | 1792 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 10 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 137 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°21′30″ пн. ш. 24°20′40″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 993 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-64009 | ||||
| Сайт | daugai.lt | ||||
| Доўгі на мапе Летувы Доўгі | |||||
Доўгі[1] (лет. Daugai) — места ў Летуве, на беразе возера Доўгага. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 993 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на ўсход ад Аліты.
Доўгі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўга (Daugo) — імя германскага паходжаньня[2]
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасьня 1501 году, 14 жніўня 1503 году[3], 4 кастрычніка 1511 году[4]); Давкги (1553 год)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
За часамі вялікага князя Вітаўта ў Доўгім збудавалі першы касьцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Доўгаму Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Доўгі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Доўгі апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 833 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 993 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Божага Провіду (1862)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 88.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 617, 668.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 201.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ↑ Wejssenhof J. Daugi // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.
| ||||||||