Доўгая дарога дадому
| Доўгая дарога дадому | |
| Доўгая дарога дадому | |
Вокладка першага выданьня 2002 году | |
| Жанр: | аповесьць |
|---|---|
| Аўтар: | Васіль Быкаў |
| Мова арыгіналу: | беларуская |
| Год напісаньня: | 2002 |
| Публікацыя: | 2002 |
| Электронная вэрсія | |
Доўгая дарога дадому — кніга ўспамінаў беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 2002 годзе. Другое выданьне — 2004 год.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік расказвае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
Аўдыё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У чэрвені 2010 ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" выйшла аўдыёкніга "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому". "Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс быў зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому, аўдыёзапіс
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Доўгая дарога дадому на Кніжнай палічцы