Дом віцэ-адміністратара (Горадня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом віцэ-адміністратара
| |
Дом віцэ-адміністратара
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д. / 53.68444° пн. ш. 23.83472° у. д.Каардынаты: 53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д. / 53.68444° пн. ш. 23.83472° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом віцэ-адміністратара на мапе Беларусі ![]() ![]() Дом віцэ-адміністратара |
Дом віцэ-адміністратара — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам пляц Антонія Тызэнгаўза, 2. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будаваньне мураванага дома віцэ-адміністратара ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX ст. будынак рэканструявалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. У 1978 годзе старшыня Дзяржбуду БССР Уладзімер Кароль, імём якога савецкія ўлады назвалі вуліцы ў Менску і Ігумене, публічна выступіў за зьнішчэньне гэтага помніка архітэктуры[2].
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Да заходняй тарцовай сьцяны далучаецца 1-павярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элемэнты афармленьня першага паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад выходзіць на пляц і вылучаецца з бакоў роўнымі рызалітамі. Фасады падзяляюцца шырокімі пілястрамі, нішамі, філёнгамі, міжпавярховым карнізным пасам. Больш нізкі верхні паверх мае насычаны архітэктурны дэкор.
Плян цалкам зьмяніўся, пачатковая аздоба інтэр’еру на захавалася[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 172.
- ^ Чернатов В. О чем поведали рисунки Короля, Ais.by, 22 лютага 2006 г.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 73.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000030 |