Добры сьлімак
Выгляд
| Добры сьлімак | |
| Краіна | |
|---|---|
| Першае прысуджэньне | 2024 |
| Афіцыйны сайт | bellit.store/category/pr… |
«Добры Сьлімак» — літаратурная прэмія парталу «Новыя беларускія кнігі».
Прэмія «Добры Сьлімак» зьявілася ў рэсурсу з добрай ласкі майстра разьбы па дрэве Ўладзімера Буракова. Кожны ляўрэат атрымлівае адмысловую, выразаную для яго з дрэва фігурку сьлімака.
Як паведамляецца на сайце: «Прэмія цалкам і незваротна суб’ектыўная — каго захочацца, таго і ўзнагароджваем. Ці то аўтара кнігі, ці то аўтара крытычных водгукаў. Што нам больш спадабаецца, што закране наймацней, што зь першага позірку завабіць і далей не падмане — туды і папаўзе наш Сьлімак. Пэўнай даты ў нас няма, як няма і пэўнай цырымоніі. Можа, лепш і ня мець нейкіх надта строгіх правілаў, каб пасьля іх не парушаць»[1].
Ляўрэаты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2024 — 1-ы ляўрэат — Міхаіл Бараноўскі за сэрыю рэцэнзій і крытычных водгукаў, разьмешчаных на сайце «Новыя беларускія кнігі»[2].
- 2024 — 2-ы ляўрэат — Ганна Севярынец, як аўтар кнігі «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота»[3].
- 2025 — 3-ы ляўрэат — Валянцін Акудовіч, за сваю творчасьць[4]
- 2025 — 4-ы ляўрэат — блёгер-хамяк Кніжны Хома [5]
- 2025 — 5-ы лязрэат — Ігар Бабкоў за дапоўненую кнігу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»[6].
- 2025 — 6-ы ляўрэат — Сьвятлана Воцінава — За вяртаньне Элізы Ажэшкі ў Беларусь [7]
- 2026 — 7-ы ляўрэат — Надзея Ясьмінска — За адданасьць беларускай казцы, за стварэньне цудоўных казачных (і ня толькі казачных) гісторый, асновай якіх стае дабрыня і любоў.[8][9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аб прэміі «Добры сьлімак», Новыя беларускія кнігі
- ↑ Першы лаўрэат прэміі — Міхал Бараноўскі, 6-08-2024
- ↑ Ганна Севярынец — наш другі лаўрэат, 29.10.2024
- ↑ Валянцін Акудовіч — трэці лаўрэат прэміі «Добры Слімак», 11.01.2025
- ↑ Кніжны Хома — чацвёрты лаўрэат нашай прэміі
- ↑ Пятая прэмія «Добры Слімак» — у Ігара Бабкова, 22.06.2025
- ↑ Шосты «Добры слімак» — Святлане Воцінавай, 18.10. 2025
- ↑ Надзея Ясмінска — наш сёмы лаўрэат
- ↑ Добры слімак будзе жыць у Надзеі(недаступная спасылка), 13.02.2026