Добрасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Добрасьць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дарлівае
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 87 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

До́брасьць, Задо́брасьць — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Дарлівае, вусьце на паўднёвай ускраіне места Крычава. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытоку да вёскі Касьцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусьцевай дзялянцы рэчышча каналізаванае. Каля вёскі Калініна на рацэ плаціна і сажалка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 147