Дніпро (баскетбольны клюб)
| Дніпро | |
| Заснаваны | 2003 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Дніпро, Украіна |
| Арэна | Шыньнік Зьмяшчальнасьць: 6000 |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| Форма | |
| Клюбныя колеры | |
|
| |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
«Дніпро» (па-ўкраінску: Дніпро) — украінскі баскетбольны клюб з аднайменнага гораду. У 2020 і 2024 годзе каманда была чэмпіёнам Украіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баскетбольны клюб паўстаў 12 сьнежня 2003 году з ініцыятывы заслужанага трэнэра Ўкраіны Юхіма Таслыцкага і групы ў складзе выхаванцаў СДЮСШАР № 5, майстроў спорту ды іншых. З стварэньнем клюбу быў створаны прынцыпова новы падыход, то бок канцэпцыя разьвіцьця баскетболу ў горадзе. Раней выхаванцы спартовых школаў гораду траплялі ў іншыя клюбы краіны, але з новым клюбам выпускнікі мясцовай спартовай школы з СДЮСШАР № 5 і спартовага інтэрнату гораду пачалі фармаваць склад каманды.
Свой першы сэзон у чэмпіянаце каманда завяршыла на 7-м месцы. Наступны сэзон быў няўдалым, бо баскетбалісты спыніліся на 11-м месцы пры 13-і ўдзельніках. У наступныя гады каманда балянсавала ў турнірнай табліцы, але не падымалася вышэй за 5-ы радок. У 2011 годзе «Дніпро» здабыў свой першы трафэй — Кубак Супэрлігі. У фінале быў адолены супраціў марыюпальскага «Азоўмаша» зь лікам 81:79. Самым каштоўным гульцом фіналу чатырох стаў гулец каманды Стыў Бэрт. Залаты час «Дніпра» пачаўся ў 2015 годзе, калі каманда стала фіналістам Кубка Ўкраіны і здабыла срэбраныя мэдалі чэмпіянату. У 2018 годзе ўкраінскі клюб узяў удзел у кваліфікацыі Кубка Эўропы ФІБА, дзе перамог грэцкую каманду «Ляўрыян» і трапіў у групавы раўнд турніру, дзе згуляў з баўгарскім «Леўскім», грэцкім «Арысам» і фінскай «Катаяй». У групе баскетбалісты з Дніпра занялі апошняе месца і выбылі з турніру. У сэзоне 2019—2020 гадоў у кваліфікацыі Кубка ФІБА каманда перамагла беларускі «Барысфэн» зь лікам 81:71 і прабілася ў групавы раўнд.
