Дзяржаўны кантроль Расейскай імпэрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак Дзяржаўнага кантролю, Санкт-Пецярбург, наб. Мойкі, 76 (фатаздымак Карла Булы, 1914 год)

Дзяржаўны кантроль Расейскай імпэрыі — орган Кабінэта Міністраў Расейскай імпэрыі, які зьдзяйсьняў кантрольна-зьлічальныя і даглядальныя функцыі ў вобласьці прыходу, выдатку і захоўваньня капіталаў дзяржаўнага бюджэту, а таксама бюджэтаў усіх міністэрстваў і ведамстваў па асобку.

Утвораны на правах міністэрства ў 1811 годзе, Дзяржаўны кантроль на працягу першых 25 гадоў свайго існаваньня насіў назву «Дзяржаўнае ўпраўленьне рэвізіі дзяржаўных рахункаў» (28 студзеня 1811 — 30 сьнежня 1836) і толькі затым атрымаў сваё канчатковае найменьне, якое праіснавала да 28 лютага 1917 году.