Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі
Інфармацыя
Гады з 25 сакавіка 1968 (52 гады таму)
Адкуль Менск
Жанр клясычная музыка
Выдавец «Беларуская дзяржаўная філярмонія»
Афіцыйная старонка belsco.net
Удзельнікі Яўген Бушкоў, Алег Подаў, Канстанцін Сідарук, Алена Сердзюкова, Аляксандар Сердзюкоў, Марына Рамейка
Былыя ўдзельнікі Алег Янчанка, Юры Цырук, Эрнст Райль, Пётар Вандзілоўскі

Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі — заслужаны аркестар Беларусі, заснаваны ў сакавіку 1968 году пры «Беларускай дзяржаўнай філярмоніі»[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1968 году ў склад Менскага камэрнага аркестру Беларускай дзяржаўнай філярмоніі атрымалі залічэньне 10 музыкаў: віяланчэліст Алег Алоўнікаў, Л.Л. Ластаўка, В.А. Лагвіненка, У.П. Рылатка, І.Р. Штэйн, В.П. Гурына, В.М. Зяленін, В.Я. Прыцкер, В.А. Хадыка і арганіст Алег Янчанка. 29 лістапада 1969 году кіраўніком аркестру стаў віяланчэліст Юры Цырук, які ў траўні 1969 году ўвёў у праграму 14-ю сымфонію Дзьмітрыя Шастаковіча. Пад яго кіраўніцтвам сумесна з аркестрам гралі і сьпявалі 9 народных артыстаў: опэрная сьпявачка Ірына Архіпава(ru), піяніст Сьвятаслаў Рыхтэр(be), армянская сьпявачка Зара Далуханава(be), піяністка Тацяна Нікалаева(ru), віяланчэлістка Натальля Гутман(ru), скрыпачка Тацяна Грындзенка(uk), піяністы Міхаіл Васкрасенскі(ru) і Міхаіл Плятнёў(ru), грузінская піяністка Элісо Вірсаладзэ(uk). 31 сьнежня 1984 году дырыгент Ігар Галаўчын зладзіў навагодні капусьнік, падчас якога адбылася прэм’ера опэры «Раймонда» Ігара Паліводы. На пачатку ж прагучала опэра Дамэніка Чымарозы «Дырыгент аркестра» ў выкананьні Віктара Скорабагатава[2].

У 1987 годзе скрыпач Аляксандар Палянічка атрымаў 1-ю прэмію на Ўсесаюзным конкурсе дырыгентаў, пасьля чаго ўзначаліў Менскі камэрны аркестар, які зрабіў Дзяржаўным камэрным аркестрам Беларусі. 23 красавіка 1991 году пад кіраўніцтвам Віктара Собалева выканалі опэру Вольфганга Моцарта «Выкраданьне з Сэралю». 23 кастрычніка 1991 году аркестар выканаў на фэстывалі «Адраджэньне беларускай капэлы» 3 палянэзы Мацея Радзівіла і партытуру опэры «Агатка» Яна Голанда. 30 кастрычніка 1991 году ў кампазытарскай вэрсіі Зьмітра Смольскага выканалі драму-опэру Міхала Цяцерскага «Апалён-заканадаўца», якую ў 1789 годзе ўпершыню ставілі вучні Забельскага дамініканскага калегіюму. У 1993 годзе Эрнст Райль зладзіў выкананьне «Царкоўнай імшы» і «Малай арганнай імшы» Ёзэфа Гайдна, канцэртнай сымфоніі для струнных, арфы, фагота і фартэпіяна Зьмітра Бартнянскага. У 2004—2009 гадах дырыгент Пётар Вандзілоўскі адзначыўся гастролямі па Гішпаніі, Італіі, Нідэрляндах, Нямеччыне, Расеі і Турэччыне. З 2010 году на запрашэньне дырыгента Яўгена Бушкова з аркестрам выступілі аўстрыйскі піяніст Паўль Бадура-Шкода, расейскія піяніст Дзяніс Кажухін(ru), баяніст Фрыдрых Ліпс(ru) і актор Веньямін Сьмехаў(ru), нарвэскі музыка Абрам Безаен і ангельская опэрная сьпявачка Ала Аблабердыева. Упершыню ў Беларусі паставілі творы індыйскага кампазытара Хідаята Хана(en) і ангельца Бэнджаміна Брытэна(en), а таксама апрацоўкі для камэрнага аркестру квартэтаў Ёзэфа Мысьлівечака(be) (Чэхія), Люіджы Керубіні і Ёганэса Брамса. Прэм’еры сваіх твораў пабачылі 5 кампазытараў: аўстрыец Эрык Фрайтаг(de), Сяргей Картэс, Ларыса Сімаковіч, Галіна Гарэлава(be) і Яфрэм Падгайц[2].

Дырыгенты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ірына Акуловіч. Дзьве восені ў камэрным гучаньні // Жырандоля. — 2 лістапада 2013. — № 41 (211). — С. 4.
  2. ^ а б Ларыса Сімаковіч. Дзяржаўны камэрны аркестар Рэспублікі Беларусь // «Беларуская дзяржаўная філярмонія», 2020 г. Праверана 8 студзеня 2020 г.
  3. ^ Пра нас(рас.) // Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі, 2020 г. Праверана 8 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]