Дзяржаўныя сымбалі Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Згодна з Канстытуцыяй Украіны, дзяржаўнымі сымбалямі Ўкраіны зьяўляюцца[1]:

Дзяржаўны Сьцяг Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Украіны быў зацьверджаны Пастановай Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад 28 студзеня 1992 году і ўяўляе сабой палотнішча з двюх гарызантальных палосаў сіняга і жоўтага колеру. Суадносіны бакоў складаюць 2:3. Штогод 23 жніўня адзначаецца Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны.

Дзяржаўны Герб Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 лютага 1992 году Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла пастанову «Аб Дзяржаўным гербе Ўкраіны», згодна зь якім трызубец прызнаваўся як малы герб Украіны.

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны дагэтуль афіцыйна не зацьверджаны. Ён зацьвярджаецца з улікам малога Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны і гербу Войска Запароскага законам, прынятым ня менш за двума трацінамі ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Дзяржаўны Гімн Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўным гімнам Украіны зьяўляецца песьня «Ще не вмерла України і Слава, і Воля», музыку да якой напісаў Міхаіл Вярбіцкі, а словы Павел Чубінскі. Гімн зацьверджаны 15 студзеня 1992 году, сучасны тэкст гімну зацьверджаны 6 сакавіка 2003 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]