Дзягілі (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Дзягілі
Краіна Беларусь
Плошча 1,37 км²
Плошча вадазбору 11 км²
Максымальная глыбіня 1,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Найбольшая даўжыня 1,71 км
Найбольшая шырыня 1,17 км
Даўжыня берагавой лініі 4,44 км
Вышыня над узроўнем мора 183,8 м
Аб’ём вады 0,00175 км³
Каардынаты 54°54′34″ пн. ш. 27°4′48.20″ у. д. / 54.90944° пн. ш. 27.0800556° у. д. / 54.90944; 27.0800556Каардынаты: 54°54′34″ пн. ш. 27°4′48.20″ у. д. / 54.90944° пн. ш. 27.0800556° у. д. / 54.90944; 27.0800556
Дзягілі на мапе Беларусі
Дзягілі
Дзягілі
Дзягілі

Дзя́гілі — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. У басэйне ракі Вузьлянка, за 7 км на паўночны ўсход ад мястэчка Мядзел, каля вёскі Дзягілі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча возера складае 1,37 км². Даўжыня 1,71 км, найбольшая шырыня 1,17 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб′ём вады ў возеры 1,75 млн м³. Плошча вадазбору 4 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1 м (на поўначы да 7 м), парасьлі хмызьняком, на поўначы участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызьняком. Паўночныя берагі пясчаныя. Дно выслана сапрапэлем, уздоўж паўночнага берагу — пяском. Пойма возеру забалочаная. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1—1,2 м. 3 возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.

Водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 4. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-054-2 (рас.)
  • Ліст мапы N-35-43 Выданьне 1981 году. Праверана. Адпавядае стану мясцовасьці на 1985 год. (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]