Дзьмітры Маркаў
| Дзьмітры Маркаў | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сакавіка 1975[1][2] (51 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лёгкаатлет, скакун з шастом |
Узнагароды і мэдалі | |
Дзьмі́тры Ма́ркаў (па-ангельску: Dmitri Markov; нарадзіўся 14 сакавіка 1975) — легкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, які нарадзіўся ў Віцебску (Беларусь), чэмпіён Эўропы і сьвету.
Дзьмітры выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Эвэнтуальна ён пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасьля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скакнуўшы на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія калі-кольвек змаглі пераадолець 6-мэтровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 году заняў пятае месца.
Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнэр: Андрэй Цівончык — беларускі легкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Турніры | Месца | Вынік |
|---|---|---|---|
| 1994 | Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў | Лісабон, Партугалія | 2nd |
| 1996 | Чэмпіянат Эўропы ў закрытых памяшканьнях | Стакгольм, Швэцыя | 1st |
| 1999 | Чэмпіянат сьвету 1999 | Сэвільля, Гішпанія | 2nd |
| IAAF Гран-пры, фінал | Мюнхен, Нямеччына | 3rd | |
| 2001 | Чэмпіянат сьвету 2001 | Эдмантан, Канада | 1st |
| 2003 | IAAF фінал | Монтэ-Карлё, Манака | 3rd |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri MARKOV // Athletics Australia — 1897.
- ↑ Dmitri Markov // база зьвестак Сусьветнай атлетыкі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біяграфічная даведка на IAAF.org (па-ангельску)
- Біяграфічная даведка на сайце Аўстралійскай легкаатлетычнай асацыяцыі (па-ангельску; з аўдыё і відэа)