Дзьмітры Асьнін
| Дзьмітры Асьнін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 ліпеня 1984[1] (42 гады) | |
| Рост | 195 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
| 2003—2004 | Камунальнік[d] | 24 (0) |
| 2005 | Дарыда | 1 (0) |
| 2005—2006 | Камунальнік[d] | 10 (0) |
| 2007 | Славія Мазыр | 23 (0) |
| 2008 | Крэсовія Семятычы[d] | |
| 2008 | Камунальнік[d] | 6 (0) |
| 2009 | Погань Седльцы[d] | 8 (0) |
| 2009—2010 | Сталь Рэшаў[d] | 5 (0) |
| 2010—2011 | Ожал Вяжбіца[d] | |
| 2011 | Баранавічы | 8 (0) |
| 2012—2014 | Ліда | 53 (0) |
| 2015 | Хімік | 15 (0) |
| 2016 | Дынама Берасьце | 26 (0) |
| 2017 | Нафтан | 13 (0) |
| 2017 | Гомель | 3 (0) |
| 2018 | Ты-Сі Спортс[d] | |
| 2018 | Свайрыенг[d] | |
| 2019 | Рух Берасьце | 0 (0) |
Дзьмітры Асьнін (нар. 6 ліпеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. У 2001 годзе выступаў у Другой лізе за менскі СКАФ, а ў сэзоне 2002 году гуляў у дублі берасьцейскага «Дынама». З 2003 па 2008 гады зь перапынкамі быў гульцом слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 году, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 году вярнуўся ў Беларусь, але ня здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 году ўзмоцніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчанаў і ў сэзоне 2013 году дапамог ім заняць чацьвертае месца, аднак на наступны год быў выцесьнены з складу Сяргеем Курганскім. Сэзон 2015 году правёў у якасьці асноўнага брамніка шацілавіцкага «Хіміка».
У пачатку 2016 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[2]. У выніку пачаў сэзон у складзе роднага клюбу. Спачатку быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе берасьцейцаў. У студзені 2017 году пакінуў «Дынама»[3] У студзені 2017 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка.
У ліпені 2017 году перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клюбе стаў другім брамнікам пасьля Алега Кавалёва. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з мальдыўскім клюбам «Ты-Сі Спортс»[7]. У ліпені 2018 году перайшоў у камбаджыйскі клюб «Свайрыенг»[8]. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[9]. Аднак, у складзе «Руха» не згуляў аніводнага матчу, і ў лістападзе 2019 году перайшоў на трэнэрскую працу ў акадэмію берасьцейскага «Дынама».
У якасьці трэнэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 2021 году разам з акадэміяй «Дынама» перайшоў у склад «Руха», дзе працягваў працаваць трэнэрам брамнікаў. З 2022 году быў старэйшым трэнэрам брамнікаў у берасьцейскім «Цэнтры разьвіцьця футболу», які паўстаў на месцы акадэміі «Руха», што спыніў існаваньне. У красавіку 2023 году стаў трэнэрам брамнікаў пінскай «Хвалі»[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | –28 |
| Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | –21 |
| Гомель | 3 | –4 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri Asnin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Глеб — в «Крумкачах», Зубович — в «Динамо», африканцы — в «Слуцке». Как белорусские клубы отработали на трансферном рынке (рас.)
- ↑ Дмитрий Аснин покидает брестское "Динамо" Архіўная копія ад 28 студзеня 2018 г.
- ↑ Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками «Нафтана» (рас.)
- ↑ Дмитрий Аснин сменил «Нафтан» на «Гомель» (рас.)
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Дмитрий Аснин уехал играть на Мальдивы (рас.)
- ↑ Аснин перешел в камбоджийский «Свайриенг» (рас.)
- ↑ Колпачук и Аснин стали игроками «Руха» (рас.)
- ↑ Дмитрий Аснин вошёл в тренерский штаб «Волны» (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2023-04-06). Праверана 2023-04-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дарыда» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Погань» Седльцы
- Футбалісты клюбу «Сталь» Рэшаў
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Беларускія футбалісты