Дзень незалежнасьці Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Visem (гутаркі | унёсак) у 23:13, 22 красавіка 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Файл:IndDayUA.jpg
Паштоўка з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны.

Дзень незалежнасьці Ўкраіны — галоўнае дзяржаўнае сьвята Ўкраіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцьця Вярхоўнай Радай УССР Акту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны, што прынята лічыць датай утварэньня дзяржавы Ўкраіна ў яе сучасным выглядзе.

Гісторыя

20 лютага 1992 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасьці Ўкраіны», згодна зь якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасьці Ўкраіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае сьвята Ўкраіны.

Сьвяткаваньне

З 2005 году ўрачыстасьці ў Кіеве з нагоды сьвята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсій і кіраўніцтва дзяржавы.

Вонкавыя спасылкі