Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны
Выгляд
Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны. Адзначаецца штогод 23 жніўня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 жніўня 1991 году, пасьля правалу путчу ў Маскве, група народных дэпутатаў унесла сіне-жоўты ўкраінскі сьцяг у сэсійную залю Вярхоўнай Рады — на наступны дзень была абвешчаная незалежнасьць Ўкраіны. 4 верасьня 1991 году, пасьля трохразовага галасаваньня і пагрозы Леаніда Краўчука, што ён падасьць у адстаўку, калі пытаньне ня будзе вырашанае, сіне-жоўты нацыянальны сьцяг быў ўрачыста ўзьняты над будынкам парлямэнту.
Сьвята ўведзенае ва Ўкраіне 23 жніўня 2004 году ўказам Прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.