Джэсыка Дыгінз
| Джэсыка Дыгінз | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 26 жніўня 1991[1][2][3][…] (35 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лыжная гоначніца |
Узнагароды і мэдалі | |
Джэ́сыка Ды́гінз (па-ангельску: Jessie Diggins; 26 жніўня 1991 году) — лыжніца з ЗША, якая ўважаецца за самую пасьпяховую лыжніцу краіну за ўсю гісторыю. Спартоўка ёсьць уладальніцай Кубкаў сьвету, алімпійскай чэмпіёнкай ды трымальніцай мэдалёў чэмпіянату сьвету і мноства іншых чэмпіёнскіх дысцыплінаў. Дыгінз карыстае свой статус вядомай спартоўкі дзеля прасоўваньня інфармацыйных матэрыялаў, павязаных зь зьмяненьнем клімату і разладамі харчовых паводзінаў[6][7].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што Дыгінз атрымала стыпэндыю на навучаньне ў Паўночным Мічыганскім унівэрсытэце, яна адклала сваё залічэньне на адзін год, каб узяць удзел у спартовых спаборніцтвах. У 2011 годзе яна была ўлучаная ў склад лыжнай зборнай ЗША[8] і ў тым жа годзе ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце сьвету.

У 2013 годзе яна выйграла залаты мэдаль поруч з Кікан Рэндал у камандным спрынце на чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту ў Валь-дзі-Ф’емэ. Праз год яна дэбютавала ў складзе лыжнай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях. На чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту 2017 году ў Лахці, Дыгінз здабыла два мэдалі. Спачатку ў спрынце яна, здабыўшы перамогі ў чвэрцьфінале і паўфінале, узяла срэбны мэдаль, апярэдзіўшы сваю аднакамандніцу Рэндал[9]. А ў клясычным камандным спрынце яна фінішавала трэцяй, апярэдзіўшы швэдзкую каманду на заключным этапе гонкі. Гэта зрабіла Дыгінз першай амэрыканкай, якая выйграла чатыры мэдалі чэмпіянату сьвету па лыжных гонках[10]. Дыгінз заняла трэці радок у агульным заліку на Тур дэ Скі 2017—2018 гадоў, стаўшы першай амэрыканкай, якая фінішавала на п’едэстале ў агульным заліку. У Кубку сьвету яна была другой паводле вынікаў сэзону. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Дыгінз і Рэндал сталі першымі амэрыканскімі лыжніцамі, якія здабылі залаты мэдаль.
Дыгінз стала пераможцам Тур дэ Скі 2021 году, а таксама была першай у агульным заліку Кубка сьвету 2020—2021 гадоў, атрымаўшы найбуйнейшы гадавы прыз у лыжных гонках. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году спартоўка стала ўладальніцай бронзы ў жаночым спрынце, стаўшы першай амэрыканкай, якая выйграла індывідуальны алімпійскі мэдаль у спрынце клясычным ходам[11]. Затым яна ўзяла срэбны мэдаль у жаночай гонцы на 30 кілямэтраў клясычным ходам[12]. У сьнежні 2022 году Дыгінз пераўзышла амэрыканскі рэкорд паводле колькасьці перамог на Кубку сьвету па лыжных гонках, атрымаўшы чатырнаццатую перамогу[13]. У 2023 годзе стала чэмпіёнкай сьвету ў забегу клясычным ходам на 10 кілямэтраў. Яна ж перамагла ў турніры Тур дэ Скі 2023—2024 гадоў. Да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году падыйшла ў якасьці лідэркі Кубка сьвету. На саміх гульнях узяла бронзавы мэдаль у гонцы на 10 км каньковым ходам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Olympedia (анг.) — 2006.
- 1 2 Team USA athletes database (анг.)
- ↑ база зьвестак МФЛС (анг.)
- ↑ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ↑ Munzinger Sport (ням.)
- ↑ Mann, Brian. Jessie Diggins is a U.S. cross-country ski powerhouse after 2nd World Cup win // National Public Radio, 03.2024 г.
- ↑ Jessie Diggins talks climate change & Olympic gold | Cross-country skiing
- ↑ About – Jessie Diggins: Making the Choice to Ski
- ↑ Axon, Rachel (02.2017) U.S. women make history at cross-country skiing world championships. USAToday.com.
- ↑ Shinn, Peggy (02.2017) Jessie Diggins, Sadie Bjornsen Win Bronze In Team Sprint; Diggins Is First American To Win 4 World Medals. United States Olympic Committee. Архіўная копія ад 12.2017 г.
- ↑ Chappell, Bill (2022). «Jessie Diggins wins first-ever U.S. Olympic medal in cross-country sprint». NPR.org.
- ↑ Scott, Roxanna (2022). «American Jessie Diggins wins silver in 30K, Team USA’s final medal in Beijing». USA Today.
- ↑ Jessie Diggins breaks U.S. record for World Cup cross-country ski wins, contacts freeze. sports.yahoo.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Сэнт-Поле
- Лыжніцы ЗША
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году