Джэк Г’юз
| Джэк Г’юз | ||
|---|---|---|
| Рост | 179 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 14 траўня 2001[1] (24 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Нью-Джэрзі Дэвілз | |
| Драфт НХЛ | 1, 2019 Нью-Джэрзі Дэвілз | |
| Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер | |
Джэк Г’юз (па-ангельску: Jack Hughes; нар. 14 траўня 2001 году) — хакеіст з ЗША, цэнтральны нападнік клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у першым раўндзе пад агульным 1-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
21 чэрвеня 2019 году на драфце НХЛ Г’юз быў абраны пад першым нумарам камандай «Нью-Джэрзі Дэвілз»[2]. 12 ліпеня хакеіст падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[3]. Свой першы пункты набраў 17 кастрычніка ў гульні супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз». 30 лістапада 2021 году спартовец падпісаў новы васьмігадовы кантракт на 64 мільёны даляраў з клюбам[4]. У 2022 годзе быў запрошаны на матч усіх зорак НХЛ. У сэзоне 2022—2023 гадоў Г’юз дасягнуў рэкорду ў сваёй кар’еры ў колькасьці галоў (43), галявых перадач (56) і пунктаў (99), пры гэтым вывеўшы «Дэвілз» да трэцяга месца ў НХЛ і дасягнуўшы рэкорднага паказьніка ў 52 перамогі[5]. Гэтыя вынікі прасунулі хакеіста ў дзясятку найлепшых бамбардзіраў НХЛ, а ягоныя 99 пунктаў усталявалі новы рэкорд франшызы ў колькасьці пунктаў за сэзон.
У першых шасьці гульнях сэзону 2023—2024 гадоў амэрыканец назьбіраў 17 пунктаў, чаго не было з часоў Марыё Лем’ё з сэзону 1995—1996 гадоў. 16 сьнежня 2023 году Г’юз правёў свой 100-ы гол у НХЛ у сваёй 267-й гульні ў лізе, стаўшы найхутчэйшым гульцом «д’ябляў», які дасягнуў адзнакі ў 100 галоў, і другім паводле хуткасьці ў гісторыі франшызы[6][7]. З таго часу спартоўца пачалі перасьледваць траўмы. 15 лістапада 2025 году хакеісту была зробленая апэрацыя на пальцы. Ён вярнуўся на лёд 21 сьнежня ў матчы супраць «Бафала Сэйбрз»[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jack Hughes // https://www.famousbirthdays.com/people/jack-hughes.html
- ↑ Devils take Jack Hughes with No. 1 pick // USA Today, 06.2019 г. Архіўная копія ад 07.2019 г.
- ↑ Devils sign first-overall pick Jack Hughes to entry-level deal. sportsnet.ca (07.2019). Архіўная копія ад 07.2019 г.
- ↑ Hughes Signs Extension with Devils. NHL.com (11.2021). Архіўная копія ад 12.2021 г.
- ↑ 3 Takeaways From Devils' 5–4 OT Win vs. the Capitals. thehockeywriters.com (04.2023). Архіўная копія ад 04.2023 г.
- ↑ Jack Hughes, Devils Deliver Big Win for Dads and Mentors. NHL.com (12.2023).
- ↑ Morning Skate for December 17. NHL.com (12.2023).
- ↑ Sabres edge Devils, extend winning streak to 6 games. NHL.com (12.2025).