Джэк Айкел
| Джэк Айкел | ||
|---|---|---|
| Рост | 185 см | |
| Вага | 93 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 28 кастрычніка 1996[1] (29 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Вэгас Голдэн Найтс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 2, 2015 Бафала Сэйбрз | |
| Гульнявая кар’ера | 2015 — цяпер | |
Джэк А́йкел (па-ангельску: Jack Eichel; нар. 28 кастрычніка 1996 году) — хакеіст ЗША, цэнтральны нападнік клюбу «Вэгас Голдэн Найтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Бафала Сэйбрз» у першым раўндзе пад агульным 2-м нумарам. Перад тым, як далучыцца да НХЛ, Айкеля ў веку 17 гадоў называлі «новым тварам амэрыканскага хакею», і ён уважаўся за аднаго з прадстаўнікоў узыходнай клясы таленавітага пакаленьня ў гэтым відзе спорту[2][3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 чэрвеня 2015 году Айкел быў абраны пад другім агульным нумарам камандай «Бафала Сэйбрз» на драфце НХЛ 2015 году, у той час як першым выбарам драфту стаў Конар Макдэйвід, якога ўзяў сабе «Эдмантан Ойлерз». У месяцы, якія папярэднічалі драфту, вакол Айкела і Макдэйвіда ўзьнікла значная цікавасьць і ажыятаж, бо абодвух лічылі галоўнымі талентамі свайго пакаленьня[3]. 1 ліпеня 2015 году хакеіст падпісаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Сэйбрз»[4].

Айкел правёў свой першы гол у НХЛ 8 кастрычніка 2015 году, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі «Сэйбрз», які зрабіў гэта, у сваім дэбютным матчы НХЛ супраць «Атава Сэнатарз»[5]. Спартовец скончыў дэбютны сэзон з 24 галамі і 56 пунктамі ў 81 гульні, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу і другім паводле пунктаў пасьля Раяна О’Райлі. Другі ж сэзон аказаўся крыху горшым, але і спартовец згуляў толькі ў 61 гульні. 3 кастрычніка 2017 году «Сэйбрз» узгаднілі з Айкелам новы васьмігадовы кантракт на 80 мільёнаў даляраў, які ўсчаўся ў пачатку сэзону 2018—2019 гадоў[6]. 15 сьнежня 2017 году амэрыканец аформіў свой першы хет-трык у кар’еры ў матчы супраць «Караліна Гарыкейнз», але клюб зазнаў паразу зь лікам 5:4[7]. Улетку перад сэзонам 2018—2019 гадоў Айкел зьмяніў гульнёвы нумар на сваім швэдры з 15 на 9, той самы нумар, які ён меў у час гульні ў складзе каманды Бостанскага ўнівэрсытэту[8]. 3 кастрычніка 2018 году ён быў прызначаны капітанам каманды[9]. 16 лістапада 2019 году Айкел правёў чатыры галы ў пераможным матчы супраць «Атава Сэнатарз»[10]. 14 красавіка 2021 году было абвешчана, што хакеіст прапусьціць астатнюю частку сэзону, каб аднавіцца па апэрацыі па выдаленьні кілы зь міжхрыбетнічнага дыску.
4 лістапада 2021 году нападнік быў абменены разам з выбарам у трэцім раўндзе драфту ў «Вэгас Голдэн Найтс» на Пэйтана Крэбса, Алекса Тука ды выбар у першым і другім раўндах драфту[11][12]. Спартовец дэбютаваў у складзе новай каманды 16 лютага 2022 году ў матчы супраць «Каларада Эвэланш». Ужо 20 лютага адзначыўся першай шайбай. Сэзон 2022—2023 гадоў пачаўся для «Голдэн Найтс» значна лепш, бо прыход новага трэнэра Бруса Кесыдзі зьмяніў стыль гульні каманды і заклікаў Айкела да больш сур’ёзнай ролі. У першых 23 гульнях сэзону хакеіст набраў 26 пунктаў, што стала найлепшым ягоным паказьнікам у кар’еры[13]. У 2023 годзе Айкел стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, нават упершыню згуляўшы ў плэй-оф. У сэзоне 2024—2025 гадоў спартовец набраў рэкордныя 94 пункты ў 77 гульнях, што прывяло «Голдэн Найтс» да тытула чэмпіёна дывізіёну ў рэгулярным сэзоне. 8 кастрычніка 2025 году Айкел падпісаў васьмігадовае падаўжэньне кантракту зь сярэдняй гадавой аплатай у 13,5 мільёнаў даляраў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45631/united_states/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ Klein, Jeff Z.. At 17, Jack Eichel Is Seen as the New Face of American Hockey // The New York Times, 10.2014 г.
- 1 2 Mather, Victor. Connor McDavid and Jack Eichel Heralded as N.H.L.'s Next Stars // The New York Times, 10.2015 г.
- ↑ Sabres sign Eichel to entry-level contract. Buffalo Sabres (07.2015).
- ↑ Sabres forward Jack Eichel scores in NHL debut. NHL.com (10.2015).
- ↑ Sabres, Eichel agree to terms on extension. NHL.com (10.2017).
- ↑ Slavin scores OT winner as Hurricanes top Sabres. TSN (12.2017).
- ↑ Eichel unveils new, old number, former teammate Kane chimes in. NHL.com (07.2018).
- ↑ Sabres name Eichel captain. TSN.ca (10.2018).
- ↑ Eichel scores career-high 4 goals, Sabres top Senators 4-2. AP News (11.2019).
- ↑ Vegas Golden Knights Acquire Forward Jack Eichel from the Buffalo Sabres. NHL.com (11.2021).
- ↑ Sabres trade Eichel to Golden Knights after long dispute. TSN (04.11.2021).
- ↑ Granger, Jesse. Jack Eichel is back among the NHL’s elite — 'I don't take anything for granted anymore' // The Athletic, 11.2022 г.
- ↑ Vegas Golden Knights Sign Forward Jack Eichel to Eight-Year Contract Extension. NHL.com (10.2025).