Джэк О’Конэл
Джэк О’Конэл | |
| Дата нараджэньня | 1 жніўня 1990 (35 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Дэрбі, Вялікабрытанія |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, тэлеактор, тэатральны актор, кінаактор |
| Навуковая сфэра | акторства[d][1] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID nm1925239 |
Джэк О’Конэл (па-ангельску: Jack O'Connell; нарадзіўся 1 жніўня 1990, Дэрбі, Вялікабрытанія) — брытанскі актор, найбольш вядомы роляй Кука ў сэрыяле «Skins».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру актора пачаў у 2005 годзе, зьняўшыся ў эпізодзе ў мыльнай опэры «Лекары» і чатырох эпізодах сэрыяла «Чыста ангельскае забойства». У 2006 дэбютаваў у вялікім кіно, зьняўшыся ў фільме «Гэта Англія». У 2007 гуляў эпізадычныя ролі ў тэлесэрыялах «Waterloo Road», «Holby City», i «Wire in the Blood». У 2008 годзе Джэк зьняўся ў фільме «Райскае возера», у 2009 — у трылеры «Гары Браўн». У 2009—2010 гадах здымаўся ў маладзёжным сэрыяле «Skins» у ролі Джэймса Кука. У 2010 за гэтую ролю атрымаў прэмію «TV Choice» ў намінацыі «Лепшы актор».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Джэк О’Конэл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў}