Джэйлен Браўн
| Джэйлен Браўн | ||
| Пазыцыя: | лёгкі форвард | |
| Рост: | 201 см | |
| Вага: | 101 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 24 кастрычніка 1996[1] (29 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
3, драфт НБА 2016 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Бостан Сэлтыкс | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2015—2016 | Каліфорнія Голдэн Бэарз[d] | |
| 2016— | Бостан Сэлтыкс | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Джэ́йлен Браўн (па-ангельску: Jaylen Brown; нар. 24 кастрычніка 1996 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Бостан Сэлтыкс» з НБА. Браўн ёсьць чатырохразовым удзельнікам матчу зорак НБА і шэсьць разоў даходзіў да фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі з Бостанам. Ён дапамог «Сэлтыкс» прабіцца ў фіналы НБА 2022 і 2024 гадоў, стаўшы ў апошнім зь іх чэмпіёнам і самым каштоўным гульцом фіналу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]23 чэрвеня 2016 году Браўн быў абраны «Бостан Сэлтыкс» пад трэцім нумарам на драфце НБА 2016 году[3]. Запачаткаваў кар’еру ў НБА 26 кастрычніка 2016 году ў матчы адкрыцьця сэзону над «Бруклін Нэтс», дзе навічок набраў дзевяць пунктаў пры кідках трох удалых кідкоў з чатырох зробленых[4]. У сваім першым матчы ў стартавай пяцёрцы 3 лістапада ён набраў 19 пунктаў у матчы супраць «Кліўлэнд Кавальерз»[5]. Для Браўна сэзон пачаткоўца быў выніковым. Ён меў у сярэднім 17,2 хвіліны гульнёвага часу, набіраў 6,6 пунктаў, рабіў 2,8 падборы і 0,8 перадачы ў 78 матчах, якія ў 20 зь іх выходзіў у першай пяцёрцы[6].

18 лістапада 2017 году ён набраў рэкордныя за кар’еру 27 пунктаў і дапамог «Сэлтыкс» здабыў перамогу ў 15-й гульні запар зь лікам 110:99 над «Атлантай Гокс»[7]. 6 красавіка 2018 году Браўн усталяваў новы асабісты рэкорд, набраўшы 32 пункты ў пераможным матчы супраць «Чыкага Булз»[8]. Гулец быў важнай часткай каманды ў плэй-оф 2018 году. Аднак Браўн выбыў праз расьцяжэньне падкаленнага сухажыла ў першай гульні паўфіналу Ўсходняй канфэрэнцыі супраць «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз», але вярнуўся на 5-ю гульню сэрыі. У Браўна быў цяжкі пачатак наступнага сэзону, бо яго крытыкавалі за адсутнасьць канцэнтрацыі і дысцыпліны[9], аднак гулец працягваў быў важнай часткай каманды. У кастрычніку 2019 году баскетбаліст склаў новы чатырохгадовы кантракт з «Сэлтыкс» на 115 мільёнаў даляраў[10]. 30 сьнежня 2020 году Браўн набраў рэкордныя за кар’еру 42 пункты ў матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[11]. 24 лютага 2021 году ён быў абраны ў каманду на матч усіх зорак НБА 2021 году як запасны гулец[12].
Наступны сэзон быў прарыўным для гульца. 20 кастрычніка 2021 году ён набраў рэкордныя 46 пунктаў у матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс», а 2 студзеня 2022 году перасягнуў гэты паказьнік, закінуўшы мячы на 50 пунктаў у матчы супраць «Арланда Мэджык»[13]. Праз шэсьць дзён у матчы супраць «Нікс» ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 22 пунктамі, 11 падборамі і 11 перадачамі[14]. З «Сэлтыкс» баскетбаліст дакрочыў да фіналу НБА, і не зважаючы на тое, што ў двух матчах сэрыі Браўн набіраў больша за 20 пунктаў, перамогу ў чэмпіянаце здабыў «Голдэн Стэйт Ўорыярз». 2 лютага 2023 году ён быў абраны на свой другі матч усіх зорак НБА[15]. 25 ліпеня 2023 году Браўн узгодніў новы пяцігадовы кантракт з клюбам на суму да 304 мільёнаў даляраў, перабіўшы новы кантракт Нікалы Ёкіча на 276 мільёнаў даляраў[16]. 1 лютага 2024 году ён зноў быў улучаны да складу каманд матчу ўсіх зорак. Клюб зноў прабіўся ў фінал НБА, дзе здабыў перамогу ў сэрыі зь пяці матчаў, а Браўн быў абраны самым каштоўным гульцом фіналу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Jaylen Brown // FIBA database
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ Washburn, Gary (23.06.2016). «Celtics formed a bond with Jaylen Brown». BostonGlobe.
- ↑ «Thomas scores 25, Celtics fight off Nets 122–117». ESPN.
- ↑ «Cavaliers stay unbeaten with 128–122 win over Celtics». ESPN.
- ↑ Jakubajtys, Logan (11.06.2017). «Boston Celtics 2016–17 Player Report Card: Jaylen Brown». chowderandchampions.
- ↑ «Irving, Brown help Celtics rally for 15th straight win». ESPN.
- ↑ «Greg Monroe’s triple-double lifts Celtics over Bulls 111–104». ESPN.
- ↑ Karalis, John (24.11.2018). «What’s wrong with Jaylen Brown?». Boston.
- ↑ «Jaylen Brown, Celtics agree to 4-year, $115 million extension». NBA Sports.
- ↑ Guest, Chris (30.12.2020). «Jayson Tatum, Brad Stevens speak out on Jaylen Brown’s 42-point explosion». ClutchPoints.
- ↑ Quinn, Justin (24.02.2021). «Jayson Tatum, Jaylen Brown officially named 2021 NBA All-Star reserves». Celtics Wire.
- ↑ «Brown scores 50, rallies Celts to 116-111 OT win over Magic». ESPN.
- ↑ «Brown’s first triple-double leads Celtics over Knicks, 99-75». ESPN.
- ↑ «Jaylen Brown named NBA All-Star for second time in his career». CBS News.
- ↑ Spears, Marc J. (25.07.2023). «Jaylen Brown, Celtics agree to record 5-year, $304M supermax extension». ESPN.