Перайсьці да зьместу

Джыра д’Італія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джыра д’Італія
па-італьянску: Giro d'Italia
Выява лягатыпу
Тып Гранд-тур[d]
Пэрыядычнасьць 1 год
Краіна
Пачатак 1909
Арганізатары RCS MediaGroup[d]
giroditalia.it (італ.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)

«Джы́ра д’Іта́лія» (па-італьянску: Giro d’Italia) — штогадовая шматдзённая шашэйная роварная гонка, якая ладзіцца на тэрыторыі Італіі[1]. Першая гонка была арганізаваная ў 1909 годзе дзеля павелічэньня продажаў газэты La Gazzetta dello Sport[1][2], і гонка да гэтага часу ладзіцца даччынай кампаніяй уладальніка гэтай газэты[3]. Гонка праводзіцца штогод з моманту ейнага першага старту ў 1909 годзе, за выняткам часу двух сусьветных войнаў[1]. Усьцяж таго, як Джыра набывала вядомасьць і папулярнасьць, склад удзельнікаў пашыраўся ад пераважна італьянскіх роварнікаў да гоначнікаў з усяго сьвету.

Гэта адзін з трохтыднёвых Гранд-тураў прафэсійнага роварнага спорту[1][4], і другі паводле важнасьці тур у сьвеце па Тур дэ Франс. Джыра звычайна пачынаецца ў траўні, часам трываючы да пачатку чэрвеня[1]. Зважаючы на тое, што маршрут зьмяняецца штогод, фармат гонкі застаецца нязьменным, то бок у складзе заўсёды як найменей маюцца дзьве гонкі на час і этапы праз Альпы. Як і іншыя Гранд-туры, сучасныя гонкі Джыра д’Італіі звычайна складаюцца з 21 этапу цягам 23- або 24-дзённага тэрміну, які ўлучае два ці тры дні адпачынку[1].

Раварыст з найменшым агульным часам ёсьць лідэрам агульнай клясыфікацыі, за што атрымлівае ружовую кашулю лідэра. Хоць агульная клясыфікацыя прыцягвае найбольшую ўвагу, перамогі на этапах таксама годныя і прэстыжныя. У рамках Джыра складаюцца клясыфікацыі паводле агульных пунктаў, горных пунктаў, пунктаў сярод маладых гоначнікаў і камандная клясыфікацыя[5].

  1. ^ а б в г д е Gregg Seltzer. The History of the Giro d’Italia. // Livestrong, 26.05.2011 г.
  2. ^ Tour d'Italie ou Giro d'Italia. Larousse.fr (30.03.2012).
  3. ^ RCS Sport. RCS MediaGroup S.p.A. (24.01.2013). Архіўная копія ад 18.02.2013 г.
  4. ^ Million dollar, baby! // Future Publishing Limited, 12.01.2007 г.
  5. ^ Giro d'Italia classifications demystified. Future Publishing Limited (13.05.2008).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]