Перайсьці да зьместу

Джыні Ромэці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джыні Ромэці
анг. Virginia Marie Nicosia[1][2]
Ромэці на самым вядомым жаночым саміце, арганізаваным часопісам Fortune ў 2011 годзе
Род дзейнасьці Прэзыдэнт і старшыня рады дырэктароў IBM
Дата нараджэньня 29 ліпеня 1957
Месца нараджэньня Чыкага, штат Іліной, ЗША
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амэрыкі
Месца вучобы
Занятак прадпрымальніца, бізнэсвумэн, спэцыяліст у галіне інфарматыкі
Месца працы
Сябра ў Kappa Kappa Gamma[d]
Узнагароды

Джыні Ромэці (па-ангельску: Ginni Rometty, нар. 29 ліпеня 1957) — амэрыканская кіраўніца вышэйшага зьвяна, бізнэс-лэдзі. Зараз яна займае крэсла прэзыдэнта, старшыні рады дырэктароў і генэральнага дырэктарка кампаніі IBM. Джыні стала першай жанчынай, якая заняла пост генэральнага дырэктара за ўсё гісторыю кампаніі[3][4][5]. Да таго як стаць прэзыдэнтам і генэральным дырэктарам у студзені 2012 году, Джыні ўпершыню далучылася да IBM у якасьці сыстэмнага інжынэра ў 1981 годзе[6], а затым узначаліла глябальныя продажы, аддзел маркетынгу і стратэгіі[7]. У 2002 годзе яна як кіраўнік аддзелу глябальных паслуг IBM, дапамагала IBM купіць ІТ-кансалтынгавы бізнэс PricewaterhouseCoopers[8], вядомы тым, што аб’ядноўваюць дзьве кампаніі[9]. З таго часу, як стала генэральным дырэктарам, яна засяродзілася на аналітыцы, воблачных вылічэньнях і кагнітыўных вылічальных сыстэмах[10].

Праца Ромэці на пасадзе генэральнага дырэктара IBM адзначана мноствам высокіх узнагародаў, у тым ліку «50 самых уплывовых людзей у сьвету» па вэрсіі Bloomberg[11], «50 самых магутных жанчынаў у бізнэсе» па вэрсіі часопісу Fortune, «20 найважнейшых людзей у галіне тэхналёгіяў» па вэрсіі часопісу Time і «50 лепшых жанчын Амэрыкі ў тэхніцы» па вэрсіі Forbes[6][12][13][14][15] . Акрамя ўзнагародаў, яе знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта кампаніі сустракаецца і з жорсткай крытыкай, зьвязанай з палітыкай бонусаў і кампэнсацыяў кіраўнікам, звальненьнямі пэрсаналу, аўтсорсінгам[16][17] і скарачэньнем даходаў кампаніі на працягу 24 кварталаў запар[18].

Раньнія гады і адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Джыні Ромэці нарадзілася 29 ліпеня 1957 году ў Чыкага, штат Іліной[5][19], названая Вірджынія Марыя Нікасія (па-ангельску: Virginia Marie Nicosia)[1][2]. Яе дзяцінства і юнацтва прайшло за межамі Чыкага, яна была старэйшай з чатырох дзяцей у італа-амэрыканскай сям’і, калі ёй было 15 гадоў, яе бацькі разыйшліся[20] і маці, каб пракарміць дзяцей, уладкавалася на некалькі працаў[19], Ромэці даглядала за малодшымі дзецьмі і домам[20].

У 1975 пачала слухайць лекцыі ў Паўночна-Заходнім унівэрсытэце Іліноя па стыпэндыі General Motors, дзе яна праходзіла стажыроўку. Ромэці была таксама ўдзельніца жаночай супольнасьці Kappa Kappa Gamma і стала ўрэшце рэшт старшынём гэтай арганізацыі. Яна скончыла з высокай адзнакай інжынэрна-прыкладную школу імя Робэрта Р. МакКорміка[19][21] ў Паўночна-Заходнім унівэрсытэце ў 1979 годзе, атрымала ступень бакаляўра ў галіне інфарматыкі і мікраэлектронікі. Таксама Джыні Ромэці атрымала доктарскія ступені ў Палітэхнічным інстытуце Рэнсэліра (2014)[22] і ў Паўночна-Заходнім ўнівэрсытэце (2015)[23].

1979—1990 гады: GM і IBM тэхнічныя пазыцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля абароны дыплёму ў 1979 годзе Ромэці перайшла працаваць у Інстытут General Motors[21] у Флінце,[8] дзе яна адказвала за распрацоўку прыкладаньняў і сыстэмаў[6]. У 1981 годзе яна далучылася да IBM у якасьці сыстэмнага аналітыка[2] і сыстэмнага інжынэра ў Дэтроце[8][21]. Першыя 10 гадоў у IBM Джыні Ромэці правяла на тэхнічных пасадах. «Ню-Ёркс Таймз» піша, што яна даволі хутка перайшла на шэраг кіруючых пасадаў, дзе працавала з кліентамі ў сфэры страхаваньня, банкаўскіх справаў, тэлекамунікацыяў, вытворчасьці і аховы здароўя. У 1990-я працавала ў сфэры продажаў[8]. У 1991 далучылася да кансалтынгавай групы IBM[9][24].

2000—2011: IBM мэнэджмэнт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Будучы генэральным мэнэджарам глябальнага падразьдзяленьня IBM па абслугоўваньні, ў 2002 годзе яна адстойвала інтэрэсы кампаніі[26] і дапамагла дамовіцца аб куплі кансалтынгавай фірмы PricewaterhouseCoopers за 3,5 мільярда даляраў.[8][14][24] Гэта набыцьцё стала «найбуйнейшым у гісторыі прафэсійных паслугаў»] і запусьціла IBM у сфэру паслугаў[14]. Працуючы старэйшым віцэ-прэзыдэнтам IBM Global Business Services[5][25], Ромэці атрымала "вялікі перапынак"ref name=FT/> у IBM, калі ёй было даручана аб’яднаць PricewaterhouseCoopers і яго кансультантаў з IBM[9]. У 2002 годзе Time уключыў яе ў свой глябальны сьпіс уплывовых кампаніяў 2002 году. З 2005 па 2009 гады яна была старэйшым віцэ-прэзыдэнтам у дэпартамэнце глябальных бізнэс-паслугаў у IBM, а ў ліпені 2005 году яна таксама стала старэйшым віцэ-прэзыдэнтам па карпаратыўных бізнэс-паслугах — IBM Global Services[6]. Акрамя іншых роляў, яна займала пасаду генэральнага мэнэджара IBM Global Services ў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, а таксама генэральнага дырэктара сэктару міжнародных страхавых і фінансавых паслугаў IBM[6][25]. Яна таксама была кіраўніком партнэрам у IBM Business Consulting Services, Inc. і генэральным дырэктарам страхавой індустрыі[6]. Ромэці атрымала прэмію Карла Слоўна ў 2006 ад Асацыяцыі кансалтынгавых кампаніяў[6][25].

У 2007 годзе IBM абвясьціла пяцігадовы плян росту, які тычыцца росту выручкі і разьмеркаваньня капіталу, выкладзены Ромэці і іншымі кіраўнікамі IBM.[5][7][8][14]. Сярод іншых стратэгіяў «Дарожная мапа 2015 году» намеціла адыход IBM ад індустрыі апаратных сродкаў, каб засяродзіцца на такіх сфэрах бізнэсу, як праграмнае забесьпячэньне і паслугі[5][8][21][24]. Ромэці стала старэйшым віцэ-прэзыдэнтам і кіраўніком групы па продажах, маркетынгу і стратэгіі ў 2009 годзе, засяродзіўшыся на «хуткаразьваючымся аналітычным падразьдзяленьні» кампаніі[24]. У студзені 2009 году яна была прызначаная кіраўніком аддзела продажаў IBM, займаючы пасаду старэйшага віцэ-прэзыдэнта па глябальных продажах і дыстрыбуцыі да 2010 году[6]. За гэты час яна падштурхнула да стварэньня падразьдзяленьня IBM па разьвіцьці рынкаў, якое было створанае ў 2008 годзе, каб засяродзіцца на найбольш пэрспэктыўных рынках, такіх як Бразылія і Віетнам[6]. З 2010 па 2012 гады яна была старэйшым віцэ-прэзыдэнтам IBM, а з 2010 па 2012 гады — выканаўцай абавязкаў дырэктара IBM па продажах, маркетынгу і стратэгіі. У 2011 годзе CNN паведаміла, што ёй «прыпісваюць тое, што яна ўзначаліла стратэгію росту IBM, прыцягваючы кампанію да воблачных вылічэньняў і аналітыцы. Ромэці таксама стаяла ля стырна падрыхтоўкі Watson, гульнявога кампутара Jeopardy!, для яго камэрцыйнага выкарыстаньня».[26]

2012 — сучаснасьць: генэральны дырэктар IBM

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

25 кастрычніка 2011 году IBM абвясьціла, хто стане наступным прэзыдэнтам і генэральным дырэктарам кампаніі[5][21], стаўшы дзявятым кіраўніком у яе гісторыі.[8][21] Яе роля ў якасьці першай жанчыны-кіраўніцы IBM атрымала розгалас у прэсе[3], у якім былы генэральны дырэктар Сэм Палмісано адказаў, што яе выбар у якасьці генэральнага дырэктара кампаніі "ня мае нічога агульнага з так званай прагрэсіўнай сацыяльнай палітыкай». Яна стала галоўным выканаўчым дырэктарам і прэзыдэнтам 1 студзеня 2012 году. Таксама прыняўшы на сябе дадатковую ролю старшыні IBM 1 кастрычніка 2012 году, калі Палмісано сышоў у адстаўку. З плянамі вывесьці IBM са стратных бізнэс-кірункаў ў 2014 годзе, яна склала партнэрскую дамову з Apple па распрацоўцы прыкладаньняў для карпаратыўных кліентаў IBM. Пазьней у тым жа годзе яна абвясьціла, што IBM стане партнэрам SAP па воблачных вылічэньнях і Twitter па аналітыцы дадзеных, а ў 2015 годзе яна таксама заключыла партнэрства з Box. У 2012-2015 гадах IBM выдаткавала 8,5 мільярдаў даляраў на набыцьцё каля 30 кампаніяў, а да 2016 году яна курыравала вылучэньне каля 7 мільярдаў даляраў на такія актывы, як вытворчасьць чыпаў[17].

У траўні 2017 году Austin Business паведаміла, што Ромэці пасьпяхова зрушыла IBM з «скарачаючыхся кірункаў бізнэсу, такіх як кампутары і праграмнае забесьпячэньне апэрацыйных сыстэмаў, у такія хуткарослыя вобласьці, як штучны інтэлект». 28 чэрвеня 2017 году яна была ўганарвана ўзнагародамі KPMG Inspire Greatness Award. У студзені 2018 году яна аб’явіла пра рост выручкі IBM у першым квартале 2018 году ў параўнаньні з 2012 годам, асабліва ў такіх галінах, як дадзеныя, блёкчэйн і воблачныя вылічэньні. Да 2018 году яна заявіла, што каля паловы з 9 043 патэнтаў IBM у 2017 годзе былі зьвязаныя з штучным інтэлектам, воблачнымі вылічэньнямі, кібэрбясьпекай, блёкчэйнам і квантавымі вылічэньнямі.[27][28][29]

Ромэці мае шлюб з Маркам Энтані Ромэці, ключавым інвэстарам кампаніі Bam Oil. У пары няма дзяцей. [30]

  1. 1 2 Virginia Rometty Праверана 16 July 2014 г.
  2. 1 2 3 More than a big smile on Big Blue’s face // Financial Times Праверана 16 July 2014 г.
  3. 1 2 IBM Names Rometty to Succeed Palmisano as First Female CEO. Bloomberg BusinessWeek (25 October 2011). Праверана 25 October 2011 г. Архіўная копія ад 2 January 2013 г.
  4. IBM’s Ginni Rometty Completes Her Ascent by Adding Chairman Role. Bloomberg L.P.. Праверана 26 September 2012 г.
  5. 1 2 3 4 5 6 Aluise, Susan J. (May 10, 2012) America’s 10 Most Powerful Female CEOs Праверана 10 July 2014 г.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 «Virginia M. Rometty Profile», Bloomberg
  7. 1 2 «Ginni Rometty: Reinventing Big Blue», Barron’s, Leslie P. Norton, May 31, 2014
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 [url=http://fortune.com/2012/09/20/ibms-ginni-rometty-looks-ahead/]
  9. 1 2 3 «IBM’s Rometty Kept on Rising», Spencer E. Ante And Joann S. Lublin, Wall Street Journal, October 27, 2011
  10. «IBM grants CEO Ginni Rometty a record bonus after share surge», Financial Review, February 7, 2017
  11. 50 Most Influential list of Bloomberg Markets magazine in September 2012
  12. «The 20 Most Influential People in Tech Right Now», TIME, May 8, 2017
  13. 1 2 3 4 [url=http://money.cnn.com/magazines/fortune/most-powerful-women/2012/snapshots/1.html?hpt=hp_c2]
  14. CEOs Who Have to Go in 2016 (анг.)  Праверана 2017-05-02 г.
  15. 1 2 Fortune Magazine
  16. «IBM’s sales grew for the first time in 5 years», Danielle Wiener-Bronner, CNN, January 18, 2018
  17. 1 2 3 NU appoints 5 new members to Board of Trustees. Northwestern University (June 25, 2010). Праверана 2011-10-26 г. Архіўная копія ад June 29, 2010 г.
  18. 1 2 "Lunch with the FT: Ginni Rometty", Gillian Tett, Financial Times, February 6, 2015
  19. 1 2 3 4 5 6 IBM Names Virginia Rometty as First Female CEO Праверана 2011-10-26 г.
  20. Rensselaer Polytechnic Institute Graduates 1,613 in 208th Commencement Ceremony Праверана 4 April 2015 г.
  21. IBM executive, Northwestern alumna Virginia Rometty to speak at 2015 commencement Праверана 4 April 2015 г.
  22. 1 2 3 4 I.B.M. Names Virginia Rometty as New Chief Executive Праверана 2011-10-26 г.
  23. 1 2 3 «Council Members — Ginni Rometty», Latin America Conservation Council, 2018
  24. IBM CEO Sam Palmisano to step down. CNN (25 October 2011). Праверана 25 October 2011 г.
  25. «Come into the office or quit, IBM says», Anthony Noto, Austin Business Journal, May 19, 2017
  26. «IBM CEO Rometty Proposes „Watson’s Law“: AI In Everything», Adrian Bridgewater, Forbes, March 20, 2018
  27. «IBM grants CEO Ginni Rometty a record bonus after share surge», Financial Review, February 7, 2017
  28. Mark Rometty A C.E.O.’s Support System, a k a Husband. The New York Times. Праверана 2013-05-03 г.