Джоэл Сі Розэнбэрг
| Джоэл Сі Розэнбэрг | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 красавіка 1967 (59 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | навэліст, пісьменьнік, філянтроп, журналіст, аўтар |
| Жанр | трылер |
| Мова | ангельская[1] |
| http://www.joelrosenberg.com/ | |
Джо́эл Сі Ро́зэнбэрг (па-ангельску: Joel C. Rosenberg; нар. 17 красавіка 1967, Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканска-ізраільскі хрысьціянскі фундамэнталіст, камунікацыйны стратэг, пісьменьнік[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і жыда і мэтадысткі ангельскага паходжаньня. Бацькі былі агностыкамі, якія навярнуліся ў хрысьціянства ў 1973 року[3]. У 17-гадовым веку навярнуўся і Джоэл, стаўшыся мэсіянскім жыдом[4].
У 1988 року Джоэл скончыў Сырак’юскі ўнівэрсытэт[2]. Працаваў памочнікам Раша Лімбо, дарадцам кандыдата на прэзыдэнты Стыва Форбса, а пазьней адкрыў уласную кансультацыйную кампанію. Аднак пасьля паразы ў 1999 року Бэньяміна Нэтаньягу, якому ён аказваў кансультацыйныя паслугі, вырашыў сысьці з палітыкі[5].
Ягоная першая кніга Апошні джыхад запачаткавала сэрыю раманаў пра тэрарызм і дачыненьне да біблійных прароцтваў. Выдадзеная пасьля тэрактаў 11 верасьня, кніга 11 тыдняў пратрымалася ў сьпісе найбольш прадаваных паводле вэрсіі New York Times. Да 2008 року ў сэрыі выйшлі яшчэ чатыры раманы: Апошнія дні, Выбар Езэкііля, Медны скрутак і Нічыйны вынік[6].
Розэнбэрг пісаў і дакумэнтальныя кнігі пра сучасныя падзеі, біблійныя прароцтвы, розныя ісламскія сэкты Сярэдняга Ўсходу, ісламскі тэрарызм. Агулам напісаў 17 раманаў і 7 дакумэнтальных кніг, а Выбар Езэкііля атрымаў «Залаты мэдальён» Асацыяцыі эвангельска-хрысьціянскіх выдаўцоў(d)[7].
Заснавальнік і прэзыдэнт хрысьціянска-сіянісцкай арганізацыі «Фундацыя Ешуа»[8], якая ахвяруе сродкі на хрысьціянскае служэньне і гуманітарныя праекты ў Ізраілі, Палестыне, Лібане, Сырыі, Ярданіі, Іраку і Эгіпце[9].
З жонкай Лін маюць чатырох сыноў. Жывуць у Ізраілі[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 Joel's Bio. Tyndale House. Архіўная копія ад 28 February 2009 г.
- ↑ National Review
- ↑ Spiritual Journey. Tyndale House. Архіўная копія ад 25 March 2010 г.
- ↑ Honest Questions about the End of Days Glenn Beck Program
- ↑ Did You Miss It?. Horizon Christian Fellowship (7 December 2008). Архіўная копія ад 18 December 2008 г.
- ↑ 2006 Christian Book Awards Winners. Evangelical Christian Publishers Association. Архіўная копія ад February 5, 2008 г.
- ↑ Jerusalem Countdown: Christian Zionists and the New Israeli Government
- ↑ About Joel C. Rosenberg (анг.)
- ↑ FaithfulReader.com – Joel C. Rosenberg. Old.faithfulreader.com (2001-09-11). Архіўная копія ад 2015-04-11 г.