Перайсьці да зьместу

Джош Марысі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джош Марысі
Рост 183 см
Вага 84 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1995(1995-03-28)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Вініпэг Джэтс
Выступаў за
Драфт НХЛ 13, 2013
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 2014  цяпер

Джош Марысі́ (па-ангельску: Josh Morrissey; нар. 28 сакавіка 1995 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Вініпэг Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» у першым раўндзе пад агульным 13-м нумарам.

У сэзоне 2013—2014 гадоў Марысі быў выкліканы ў «Сэнт-Джонз Айскапс», то бок філіял вініпэскага клюбу з Амэрыканскай хакейнай лігі, дзе згуляў восем гульняў рэгулярнага сэзону, а таксама 20 гульняў у плэй-оф Кубка Колдэра 2014 году[2]. У наступным сэзоне «Джэтс» выправілі яго ў «Манітобу Мус», але адклікалі ў канцы сэзону, каб ён дэбютаваў у НХЛ у хатнім матчы супраць «Манрэаль Канадыенз» 5 сакавіка 2016 году[3][4].

Сваім першым голам у НХЛ адзначыўся 15 лістапада 2016 году ў пераможным зь лікам 4:0 матчы супраць «Чыкага Блэкгокс»[5]. Завяршыў свой першы поўны сэзон у складзе «Джэтс», закінуўшы 6 шайбаў і набраўшы 20 пунктаў у 82 гульнях. У час свайго другога сэзону ў складзе каманды канадзец набраў 26 пунктаў у 81 гульні. Падчас першага раўнду Марысі быў дыскваліфікаваны на адную гульню за перахоп Эрыка Стаала зь «Мінэсоты Ўайлд»[6]. 12 верасьня 2019 году абаронца падпісаў 8-гадовы кантракт з «Джэтс» на 50 мільёнаў даляраў[7]. Пазьней 1 кастрычніка 2019 году беспасярэдне перад пачаткам сэзону НХЛ 2019—2020 гадоў быў прызначаны альтэрнатыўным капітанам «Джэтс».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]