Джордан Пітэрсан
Джордан Пітэрсан | |
анг. Jordan Bernt Peterson | |
![]() | |
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1962 (57 гадоў) Эдмантан (правінцыя Альбэрта, Канада) |
---|---|
Навуковая сфэра | псыхалёгія |
Месца працы | Таронтаўскі ўнівэрсытэт (з 1998 году) |
Альма-матэр | Альбэрцкі ўнівэрсытэт (Эдмантан, 1982) |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Робэрт Піль |
Вучні | Колін ДэЯнг |
Вядомы як | суаўтар пісьмовай тэрапіі «Саматворчы набор» (2005) |
Аўтограф |
![]() |
jordanbpeterson.com |
Джо́рдан Бэрнт Пі́тэрсан (нар. 1962, Эдмантан, Канада) — канадзкі клінічны псыхоляг.
Доктар філязофіі ў клінічнай псыхалёгіі (1991), прафэсар (1998) псыхалёгіі ў Таронтаўскім унівэрсытэце.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям'і школьнага настаўніка Ўолтэра Пітэрсана і бібліятэкаркі Бэвэрлі Пітэрсан, што працавала ў Гранд-Прэрыйскім рэгіянальным каледжы (правінцыя Альбэрта, Канада). Другое імя Бэрнт узяў у гонар свайго нарвэскага прадзеда. Быў старэйшым з трох дзяцей. Гадаваўся ў прадмесьці Фэірвью на паўночны захад ад Эдмантану. Падлеткам працаваў на Новую Дэмакратычную партыю, якую пакінуў у 18 гадоў. У 13 гадоў школьная бібліятэкарка Сэндзі Нотлі, што была маці 17-й прэм'еркі Альбэрты (2015—2019), азнаёміла яго з творамі Олдаса Гаксьлі, Джорджа Орўэла, Айны Рэнд і Аляксандара Салжаніцына. У аўтабіяграфіі Орўэла «Дарога на Ўіганскую прыстань» напаткаў вобраз сацыялістаў, якім не падабаліся беднякі, але якія ненавідзелі багацеяў. Падобны досьвед у партыі змусіў пакінуць яе. У 1979 годзе скончыў старэйшую школу Фэірвью і паступіў у Гранд-Прэрыйскі рэгіянальны каледж для вывучэньня паліталёгіі і ангельскай літаратуры. Пазьней перавёўся ў Альбэрцскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1982 годзе атрымаў званьне бакаляўра мастацтваў у паліталёгіі. Наступны год правёў у Эўропе, дзе вывучаў душэўныя карані эўрапейскага таталітарызму ХХ стагодзьдзя і Халоднай вайны па творах Фёдара Дастаеўскага, Фрыдрыха Ніцшэ і Карла Юнга. У 1984 годзе атрымаў у Альбэрцкім унівэрсытэце званьне бакаляўра псыхалёгіі. У 1985 годзе пераехаў у Манрэаль (правінцыя Квэбэк), дзе паступіў ва Ўнівэрсытэт Макгіла. У 1989 годзе ажаніўся з Тэмі Робэртс, зь якой мае дачку і сына. У 1991 годзе пад навуковым кіраўніцтвам Робэрта Піля абараніў дысэртацыю на званьне доктара філязофіі ў клінічнай псыхалёгіі. Да чэрвеня 1993 году заставаўся дасьледнікам у шпіталі Дугласа пры Ўнівэрсытэце Макгіла, дзе працаваў з нэўрапсыхіятрам Морысам Донье.
Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь ліпеня 1993 году па чэрвень 1998 году працаваў выкладнікам і дацэнтам псыхалёгіі ў Гарвардзкі ўнівэрсытэце (штат Масачусэтс, ЗША). Адначасна дасьледаваў агрэсіўнасьць, што выклікалася злоўжываньнем дурманамі. У ліпені 1998 году ўладкаваўся прафэсарам у Таронтаўскі ўнівэрсытэт (правінцыя Антарыё, Канада). У 1999 годзе выдаў кнігу «Мапы сэнсу» пра яго ўтварэньне зь веры, якую пісаў 13 гадоў. У 2004 годзе на «ТБ Антарыё» выйшла 13-сэрыйная перадача паводле яго кнігі. У 2005 годзе выступіў суаўтарам пісьмовай тэрапіі «Саматворчы набор», што прывяла да 2015 году сярод 10 000 навучэнцаў да павышэньня пасьпяховасьці на 20% і паніжэньня адлічэньняў на 25%. 29 сакавіка 2013 годзе пачаў разьмяшчаць свае відэалекцыі на «Ютубе», дзе да траўня 2019 году набраў звыш 2 млн падпісчыцаў і падпісчыкаў ды звыш 100 млн праглядаў, што стала прыносіць звыш $80 000 штомесяц. 27 верасьня 2016 году разьмясьціў 1-ю частку 3-сэрыйнай відэалекцыі «Прафэсар супраць палітычнай карэктнасьці», дзе выступіў супраць законапраекту ад ўраду Канады аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за выкарыстаньне займеньнікаў «ён» і «яна» замест бясплоцевых. Тая лекцыя набрала звыш 20 млн праглядаў. Да 2017 году выдаў звыш 100 навуковыў артыкулаў, якія цытавалі ў 8000 іншых дасьледаваньнях. У студзені 2018 году выдаў дапаможнік «12 правілаў жыцьця» пра самаразуменьне, дзе цытаваў Біблію і сярод правілаў зьмясьціў: «Стаўцеся да сябе як да чалавека, якому вы павінныя дапамагаць» ды «Параўноўвайце сябе з тым, кім вы былі ўчора»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дзьмітры Гурневіч. Як раіць жыць «гуру белых гетэрэсэксуалаў», які даводзіць да шалу лібэралаў і левых // Радыё «Свабода», 26 траўня 2019 г. Праверана 4 лістапада 2019 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |