Перайсьці да зьместу

Джордан Бос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордан Бос
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 кастрычніка 2002(2002-10-29) (23 гады)
Рост 1,8 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фэеноорд
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Мэльбурн Сіці[d] 41 (3)
2023—2025 Вэстэрлё 44 (7)
2025—4 Фэеноорд 28 (4)
Зборныя
2023—4 Аўстралія 31 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 ліпеня 2026.

Джо́рдан Бос (па-ангельску: Jordan Bos; нар. 29 кастрычніка 2002 году) — аўстралійскі футбаліст, левы абаронца нідэрляндзкага клюбу «Фэеноорд» і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

У верасьні 2021 году Бос падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Мэльбурн Сіці» на тэрмін трох гадоў[1]. 27 лістапада 2021 году дэбютаваў за асноўную каманду, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Адэлаіда Юнайтэд»[2]. 6 красавіка 2022 году адзначыўся першым голам у прафэсійным спорце, адкрыўшы лік у пераможным зь лікам 4:0 матчы над «Сыднэем»[3][4]. 16 траўня 2023 году было абвешчана, што Бос далучыцца да бэльгійскага клюбу «Вэстэрлё» па заканчэньні сэзону 2022—2023 гадоў, узгодніўшы з новым клюбам чатырохгадовы кантракт[5][6][7]. Паводле зьвестак, гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі аўстралійскай лігі[6][8]. 25 ліпеня 2025 году Бос далучыўся да нідэрляндзкага «Фэеноорду», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[9]. У кастрычніку 2025 году быў прызнаны найлепшым гульцом Эрэдывізіі за верасень[10], такім чынам, ён стаў першым аўстралійцам, які атрымаў гэтую ўзнагароду.

Бос дэбютаваў за зборную Аўстраліі 28 сакавіка 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору[11]. 13 студзеня 2024 году загнаў першы гол у кашулі нацыянальнай каманды, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць зборнай Індыі на Кубку Азіі 2023 году[12].

«Мэльбурн Сіці»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]