Перайсьці да зьместу

Джа Марант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джа Марант
па-ангельску: Temetrius Jamel Morant[1]
Пазыцыя: гульнёвы абаронца
Рост: 191 см або 188 см
Вага: 79 кг і 79,37 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 10 жніўня 1999(1999-08-10)[2] (27 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

2, драфт НБА 2019 году
Мэмфіс Грызьліз[4]

Клюбная інфармацыя
Клюб Мэмфіс Грызьліз
Клюбы
Гады Клюб
2017—2019 Мюрэй Стэйт Рэйсэрз[d]
2019—4 Мэмфіс Грызьліз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Тэмэтрыюс Джамэл „Джа“ Марант (па-ангельску: Temetrius Jamel „Ja“ Morant; нар. 10 жніўня 1999 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Мэмфіс Грызьліз» з НБА. У 2022 годзе ён быў запрошаны на свой першы матч усіх зорак НБА. У канцы сэзону Марант быў улучаны ў зборную зорак НБА.

На драфце НБА 2019 году Марант быў абраны камандай «Мэмфіс Грызьліз» пад другім нумарам[5]. 2 ліпеня ён склаў чатырохгадовы кантракт з «Грызьліз» на суму 39,6 мільёнаў даляраў[6]. 23 кастрычніка гулец запачаткаваў кар’еру ў НБА, стартаваўшы ў матчы супраць «Маямі Гіт» і набраўшы 14 пунктаў, зрабіўшы 4 падборы, 4 перадачы, адзін перахоп і блёк. 9 лютага 2020 году ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл у пераможным зь лікам 106:99 матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс»[7]. Паводле вынікаў сэзону быў названы найлепшым пачаткоўцам году[8]. 23 сьнежня 2020 году ён набраў рэкордныя 44 пункты, а таксама зрабіў дзевяць перадачаў, два падборы і два перахопы ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз»[9]. У наступным сэзоне Марант ня толькі некалькі разоў перасягаў уласныя рэкорды, зарабіўшы 28 лютага 2022 году 52 пункты ў матчы супраць «Сан-Антоніё»[10], але таксама быў запрошаны на матч усіх зорак НБА[11].

6 ліпеня 2022 году баскетбаліст узгодніў умовы новага кантракту з «Грызьліз» тэрмінам на пяць гадоў[12]. Угода ўлучыла 193 мільёны даляраў гарантаваных грошай, якія могуць павялічыцца да 231 мільёнаў даляраў у залежнасьці ад трапленьня гульца ў каманду ўсіх зорак НБА[13]. Цягам сэзону гулец некалькі разоў зрабіў трыпл-даблы, але каманда хутка выбыла з плэй-оф. 5 лютага 2023 году The Athletic апублікаваў справаздачу, у якой апісвалася сварка паміж памочнікамі Маранта і гульцамі «Індыяны Пэйсэрз», зь якімі каманда гуляла 29 студзеня[14]. 4 сакавіка 2023 году стала вядома, што НБА пачала расьсьледаваньне ў сувязі з відэа ў Instagram, на якім Марант дэманструе пісталет у начным клюбе Каларада. Пазьней у той жа дзень «Грызьліз» абвесьцілі, што Марант пакіне каманду на пэўны час. Пазьней Морант пацьвердзіў, што пакіне каманду на «нявызначаны тэрмін», каб знайсьці найлепшыя сродкі дзеля барацьбы з стрэсам, турботай і агульным самаадчуваньнем[15]. 19 сьнежня 2023 году гулец вярнуўся ў каманду пасьля дыскваліфікацыі. У лістападзе 2024 году прапусьціў амаль месяц праз траўму.