Джаміля Гашымава
Джаміля Гашымава | |
| па-азэрбайджанску: Cəmilə Həşimova | |
| Дата нараджэньня | 9 верасьня 1982 (43 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Занятак | сьпявачка |
| Псэўданімы | Jiva |
| Жанры | сучасны рытм-н-блюз[d], поп, джаз і рытм-н-блюз[d] |
| Псэўданімы | Jiva |
Джаміля Гашымава (па-азэрбайджанску: Cəmilə Həşimova; нар. 9 верасня 1982 года), прафэсійна вядомая як Jiva (стылізавана вялікімі літарамі) — азэрбайджанская сьпявачка і аўтарка песень. Jiva перамагла ў трэцім сэзоне The Voice of Azerbaijan. Ейны рэпэртуар улучае поп, дэнс і R&B, якія яна выконвае па-азэрбайджанску, па-расейску і па-ангельску[1]. Яна прадстаўляла Азэрбайджан на Эўрабачаньні 2026 году зь песьняй "Just Go"[2].
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джаміля Гашымава нарадзілася 9 верасьня 1982 году ў Маскве.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гашымава пачала сваю музычную кар’еру ў 2003 годзе[3][4]. У 2011 годзе яна брала ўдзел у нацыянальных адборачных турах на Эўрабачаньне 2011 году[3].
У лютым 2025 году Гашымава прайшла праслухоўваньне для трэцяга сэзону The Voice of Azerbaijan. На сьляпых праслухоўваньнях да яе павярнуліся ўсе чатыры настаўнікі. Яна выбрала каманду Роі (Röya). У трпўні яна перамагла ў шоў з вынікам тэлегаласаваньня 42,6%[5][6].
| Песня | Арыгінальны выканаўца (выканаўцы) | Заўвагі | |
|---|---|---|---|
| Сьляпое праслухоўваньне | "I Have Nothing" | Ўітні Г’юстан | Павярнуліся чатыры настаўнікі, далучылася да каманды Роі |
| 1/8 фіналу | "Lady Marmalade" | Боб Кру і Кені Нолан | |
| Фінал | "Pozovi menya s soboy" | Тацяна Сьнежына |
Гашымава брала ўдзел у конкурсе Baku Autumn і ў джазавым фэстывалі ў Мантро[1]. Яна таксама выступала з гуртам Rast і, як салістка, з Hazz Band[1].
6 сакавіка 2026 году İctimai Television абвесьціла, што ўнутраным адборам абрала Гашымаву пад сцэнічным псэўданімам Jiva для прадстаўленьня Азэрбайджану на Эўрабачаньні 2026 году[3][4]. Яна была адной з 18 выканаўцаў, адабраных дзеля ўдзелу ў раўндзе праслухоўваньня, адкуль увайшла ў тройку тых, хто прайшоў у фінальны этап паводле пастановы журы і фокус-групы[7][8].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьвесткі былі ўзятыя з Apple Music[9].
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Назва | Год | Альбом |
|---|---|---|
| "Stop Crying" | 2021 | Неальбомныя сынглы |
| "Hey Guy" | ||
| "Telefon Söhbəti" | 2022 | |
| "Kəpənək" (з Cris Taylor) | ||
| "Yalan" | 2023 | |
| "Rəqs Et" | ||
| "İsti Nəfəsin" | 2025 | |
| "Just Go" | 2026 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Определился представитель Азербайджана на "Евровидении 2026" (рас.). Day.az. Праверана 6 March 2026 г.
- ↑ JIVA releases her song for Azerbaijan (анг.)
- 1 2 3 🇦🇿 Azerbaijan: JIVA to Eurovision 2026. Eurovoix (6 March 2026).
- 1 2 Azerbaijan: Jiva to Eurovision 2026. Eurovisionworld (6 March 2026).
- ↑ "SƏS Azərbaycan" finalında möhtəşəm anlar - Qalib bəlli oldu! (азэрб.)
- ↑ “SƏS Azərbaycan”ın qalibi bəlli oldu (азэрб.)
- ↑ 🇦🇿 Azerbaijan: Three Artists Remain in Contention for Eurovision 2026 (анг.)
- ↑ Azerbaijan advances selection process for Eurovision 2026 (анг.)
- ↑ JIVA. Apple Music.