Двухкроп’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Двукро́п’е (:) — знак прыпынку ў выглядзе двух разьмешчаных адна над іншай кропак, які ўжываецца для ўказаньня на тое, што частка сказу пасьля яго зьвязана прычынамі, тлумачальнымі і іншымі адносінамі значэньня з часткай сказу перад ім.

Іншыя значэньні знаку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У царкоўнаславянскім пісьменстве двукроп’е ў цэлым адпавядае сучаснаму беларускаму знаку «Кропка з коскай», але таксама выкарыстоўваецца і ў значэньнях шматкроп’я і нават кропкі на канцы скарачэньняў. Двукроп’е як знак скарачэньня наогул было ўласьціва старым эўрапэйскім пісьменствам (у расейскай мове так было да сярэдзіны 19 стагоддзя); сярод моў новага часу гэтая задача двукроп’я захоўваецца ў швэдзкай і фінскай, прычым нават у сярэдзіне слова: H:ki (Helsinki).

Мінулае карыстаньне знаку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай армянскіх знаках прыпынку двукроп’е выкарыстоўваецца ў канцы сказа ў якасьці кропкі. Такое выкарыстаньне двукроп'я вядома таксама ў рымскай, грэцкай, рускай пісьменнасьці[a].

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У матэматыцы двукроп'е зьяўляецца адным з магчымых пазначэньняў дзеі дзяленьня. У мовах праграмаваньня двукроп'е можа мець самае разнастайнае прымяненьне. Можа выкарыстоўвацца як самастойна, так і ў састаўных пазначэньнях.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзьве кропкі было лягчэй заўважыць. Адна кропка магла быць ня правільна зразумелай чытачом, бо часта ў рукапісах зь пяра падалі кроплі чарнілаў. Яны выглядалі сучаснаю кропкаю, каб зь імі ня блытацца ставілі дзьве кропкі.