Дваццаць восем панфілаўцаў (фільм)
| Дваццаць восем панфілаўцаў | |
| Двадцать восемь панфиловцев | |
![]() | |
| Жанр | драма, ваенны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Андрэй Шалёпа, Кім Дружынін |
| Сцэнарыст | Андрэй Шалёпа |
| Прадусар | Андрэй Шалёпа, Антон Юдзінцаў |
| У ролях | Аляксандар Усьцюгаў, Алег Фёдараў, Якаў Кучарэўскі, Азамат Нігманаў, Аляксей Марозаў |
| Кампазытар | |
| Вытворчасьць | Gaijin Entertainment |
| Дата выхаду | 2016 |
| Працягласьць | 122 хвілінаў |
| Краіна | Расея |
| Мова | расейская |
| Бюджэт | 150 млн рублёў |
| Прыбытак | 385 000 000 ₽ |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Два́ццаць во́сем панфі́лаўцаў» (па-расейску: Двадцать восемь панфиловцев) — гістарычны мастацкі фільм Андрэя Шалёпы і Кіма Дружыніна аб легендарным подзьвігу савецкіх байцоў пры абароне Масквы ў 1941 годзе. У фільме прадстаўлены дзеяньні байцоў 316-й стралковай дывізіі пад камандаваньнем генэрала Івана Панфілава, якія трымалі абарону ля разьезда Дубасекава і 16 лістапада 1941 году адбівалі напады нямецкіх танкаў, якія прарываліся да Масквы.
Першапачаткова збор сродкаў на фільм ажыцьцяўляўся з дапамогай краўдфандынгу, і ў канчатковым выніку сабраная сума склала 34 746 062 расейскія рублі[1]. Затым да фінансаваньня фільму далучыліся Міністэрства культуры Расеі і Міністэрства культуры Казахстану. Фінансавую, арганізацыйную і тэхнічную падтрымку на розных этапах кінавытворчасьці фільму аказала кампанія «Gaijin Entertainment»[2]. Прэм’ера адбылася 16 лістапада 2016 году, а шырокі пракат пачаўся 24 лістапада[3].
Збор грошаў, вытворчасьць і пракат фільму суправаджала бурнае абмеркаваньне ягонай гістарычнай дакладнасьці ў блёгасфэры і сродках масавай інфармацыі. Кінастужка атрымала палярныя водгукі з боку мастацтвазнаўцаў і прафэсійных крытыкаў, але была станоўча ўспрынята гледачамі, сабраўшы ў СНД 385 млн расейскіх рублёў і стаўшы лепшым фільмам году ў Расеі па выніках апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Сбор средств». 28 панфиловцев.
- ^ «Фильм „28 панфиловцев” появится в сети после завершения международного прокат». РИА Новости.
- ^ «„28 панфиловцев” вышли в широкий прокат». Vesti.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Вялікі інквізытар(недаступная спасылка) на сайце Internet Movie Database
| Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
