Дар’я Вашкевіч
| Дар’я Вашкевіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1985 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | перакладніца, празаік |
| Узнагароды | |
Дар’я Вашкевіч (1985, Менск) — беларуская і расейская перакладчыца і празаік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў 1985 годзе ў Менску[1]. Вучылася гуманітарным клясе менскай гімназіі № 2, вывучала пераклад як асобную дысцыпліну[2]. Бацька спрыяў зацікаўленасьці перакладам, у старэйшых клясах прапаноўваў перакладаць юрыдычныя артыкулы з ангельскай мовы і дасылаў спасылкі на літаратурныя конкурсы[2][3]. У 2009 годзе скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права» (2003—2009)[2].
У 2011 годзе атрымала стыпендыю на навучанне ва ўнівэрсытэце Ўорыка, дзе ў 2012 годзе скончыла магістратуру па спэцыяльнасьці «Літаратурная творчасьць» («Creative Writing»). Падчас навучаньня ў магістратуры наведвала сэмінары па мастацкім перакладзе, а таксама па напісаньні літаратуры для дзяцей і падлеткаў[2].
Працуе як перакладчыца-фрылянсэр. Станам на 2014—2018 гады, таксама кантрактная перакладчыца (вусны і пісьмовыя пераклады) у прадстаўніцтве ААН (ПРААН) у Беларусі[2]. Апроч літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасьці, мае досьвед ігры ў тэатры.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Піша прозу і дзіцячую літаратуру на беларускай і рейскай мовах. Апавяданьне «Про тюльпаны, шоколад и чужие ноги» апублікавана ў расейскай анталёгіі «Новые писатели» (2010)[4]. З апавяданьнем «Соня» была адной зь пераможцаў першага Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Мост дружбы» (2013)[5].
У 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшла яе кніга «Баваўняная дзяўчынка», казка для чытачоў любога ўзросту. Асноўная ідэя твору, што самае галоўнае ў жыцьці — кагосьці любіць. Кніга ілюстравана Аленай Медзяковай.[6]
Пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Перакладае з ангельскай, гішпанскай, шведзкай і польскай на беларускую і расейску мовы[2].
Сярод апублікаваных перакладаў на беларускую:
- Фрэдрык Ліндстрам — «Апошні дзень лета»[2] са шведскай («Тэксты» № 6, 2008).
- Улін Стыг — «Бетон» са швэдзкай («Сучаснае шведскае апавяданне», 2009)[2].
- Сьцюарт Маклін — «Мука» (разьдзел з кнігі «Vinyl Café Unplugged»)[2] з ангельскай.
- Чарлз Джонсан — «Усё пад кантролем»[2] («Макулатура» № 3, 2012).
- Ніл Гейман — «Караліна»[2] з англійскай (Мн.: Зьміцер Колас, 2016)
- Хуліа Картасар — «Згублены дом»[2] з гішпанскай.
- Станіслаў Манюшка — лібрэта опэры «Verbum Nobile» (2012)[2] з польскай.
Актыўна ўдзельнічала ў праекце Books From Belarus для папулярызацыі беларускай літаратуры на міжнародных кніжных кірмашах (у тым ліку ў Франкфурце) і продажу правоў на пераклады беларускіх аўтараў[2].
З 2010-х да студзеня 2026 году пераклала на рейскую для расейскага выдавецтва «Попурры» творы для дзяцей і пра выхаваньне дзяцей шэрагу аўтараў, у тым ліку Марціна Садомкі, Сюзанны Ізерн, Петра Барцікава, Малгажаты Мазурэк, Агнешкі Вайдыла, Тома Рэдлінга і Росіа Банілья[7].
«Караліна»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераклад дзіцячага трылеру Ніла Гэймана «Караліна» пачала ў 2013 годзе. Паводле сюжэту, дзевяцігадовая дзяўчынка знайшла ў новым доме дзьверы ў іншы сьвет, дзе сустрэла «іншых» бацькоў з гузікамі замест вачэй[2].
У сваім перакладзе Дар’я Вашкевіч перадала імя галоўнай гераіні Coraline як Караліна, а каб захаваць сюжэтную лінію з памылковым называньнем гераіні суседзямі (яны блыталі Coraline з Caroline) у беларускім тэксьце ўжыла імя Каталіна. Вершы з кнігі пераклала Ганна Янкута, цытаты з «Рамэа і Джульеты» Шэксьпіру даюцца ў перакладзе Кандрата Крапівы. Кніга выдадзена ў 2016 годзе ў выдавецтве Зьмітра Коласа дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі, якую дапамагаў арганізоўваць муж. Ілюстрацыі, створаныя Аленай Медзяковай, былі ўзгоднены асабіста зь Нілам Гэйманам[2].
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Адна зь пераможцаў і фіналістаў Конкурсу маладога літаратара ў 2009[8], 2010, 2011 (дыплём I-й ступені) гадах
- Пераможца міжнароднага конкурсу «Слова.doc» (2009).
- Ляўрэатка I Міжнароднага літаратурнага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» (2013) з апавяданнем «Соня»Шаблён:R.
- Ляўрэатка прэміі «Эксьлібрыс» імя Янкі Маўра з кнігай «Баваўняная дзяўчынка» (2013).
- Намінантка на прэмію «Дэбют» (2013) з кнігай «Баваўняная дзяўчынка».
- Пераможца літаратурнага конкурсу «A-LOVak» у намінацыі «Лепшы пераклад» (2014)[9] з «Усё пад кантролем» Чарлза Джонсана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вашкевіч, Дар'я Аляксандраўна (пісьменніца ; нар. 1985)
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Дар’я Вашкевіч. Як брытанка Караліна загаманіла па-беларуску
- ↑ Літаратура і мастацтва № 43 (4741), 1 лістапада 2013. — С. 1-2.
- ↑ Новые писатели / Составитель: Г. Аросев. — М.: ПРОЗАиК, 2010. — ISBN 978-5-91631-090-0 — 608 с.
- ↑ Литературный альманах = Літаратурны альманах. Вып. 1. — Минск : Издательский дом «Звязда», 2013. — 344 с. — С. 237—241
- ↑ Дар’я Дашкевіч. Баваўняная дзяўчынка. — Менск: Галіяфы, 2014. — 16 с.: іл. — ISBN 978-985-7021-52-9
- ↑ Дарья Вашкевич
- ↑ Конкурс імя Шэрмана: вынікі
- ↑ Будзьма беларусамі! » Літаратурны конкурс A-LOVak як анкета