Дар’я Бялькевіч
| Дар’я Бялькевіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 30 студзеня 1993 (33 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка |
| Мова | беларуская мова[1] |
Дар’я Бялькевіч або Даша Бялькевіч (30 студзеня 1993, Жыровіцы, Гарадзенская вобласьць) — беларуская паэтка, арганізатарка культурных мерапрыемстваў, каардынатарка праектаў Беларускага ПЭН-цэнтру.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася 30 студзеня 1993 года ў Жыровіцах. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт і Беларускі калегіюм (спэцыяльнасьць «філязофія і літаратура»).[2]
Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.[2]
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газэце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». У 2021 годзе выйшла дэбютная кніга паэзіі «Сьлёзы на вецер».[2]
Удзельніца літаратурных вечароў Беларусі, Украіны, Польшчы. Фэстывалю «Вершы на асфальце»[3], мастацкая фестывалю «Ї» (Цярнопаль, Украіна)[4][3], Slot Art (Уроцлаў, Польшча)[5], «Летуцень» (Кракаў, Польшча)[6].
Пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і Беларускага калегіюму (2015)[3]. Адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ARTJAM»[3], «Вершы ByKava»[3], «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурсу «Рухавік»[3] у Мінску. Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фэстывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova[7].
Удзельніца Рэзыдэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).
Творы Дар’і Бялькевіч перакладзены на расейскую[8], нямецкую і ўкраінскую мовы (газэта «Культура і життя»[9]).
Песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле некаторых вершаў Дар’і Бялькевіч напісаны песьні.[2]
- Пётар Клюеў (былы ўдзельнік гурта ЛСП) — «Мона Лиза»[10]
- UZARI — «Стыцамэн»[11] (кавэр песьні Івана Дорна, пераклад на беларускую Дар’і Бялькевіч)
- K3TYVANA — «Толькі джаз»[12] і «Тваё сола»[13]
- Дрымон — «Пяты гудок»[14] (на верш «Званок Беларусі», прысьвечаны падзеям у Беларусі ў жніўні 2020 года).
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопісу «Дзеяслоў» (2017).
- Фіналістка беларуска-нямецкага конкурсу сучаснай паэзіі фонду Роберта Боша для маладых паэтаў (2017).[3]
- Дэбютная кніга «Сьлёзы на вецер» прызнана найлепшай кнігай паэзіі 2021 года па вэрсіі «Радыё Свабода».[15]
- Ляўрэатка прэміі імя Натальлі Арсеньневай у 2022 годзе за дэбютную кнігу паэзіі «Сьлёзы на вецер»[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bjal‘kevìč, Dar'ja Mìkalajeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 3 4 Бялькевіч Дар’я – Белліт
- 1 2 3 4 5 6 7 Даша Бялькевіч Архіўная копія ад 20 лютага 2022 г.
- ↑ Мистецького фестиваля «Ї» Архівавана 9 чэрвеня 2020.
- ↑ Slot Art Festival
- ↑ https://www.instagram.com/picnic.letucien/
- ↑ Прадмова
- ↑ Геннадий Каневский - Вот они, а вот мы. Переводы современной беларусской поэзии - полутона
- ↑ Культура і життя Архівавана 8 мая 2021.
- ↑ Пётр Клюев – Мона Лиза (Official Music Video)
- ↑ UZARI - Стыцамэн | Иван Дорн (Cover на белорусском)
- ↑ K3tyvana. Музыка закаханых (прэм’ера!) Архіўная копія ад 21 студзеня 2021 г.
- ↑ Chilli Band K3TYVANA "Tvae sola"
- ↑ ДРЫМОН - Пяты гудок
- ↑ Дар’я Бялькевіч: «Тут не хапае паветра, каб дыхаць на поўныя грудзі і пісаць на поўную моц»
- ↑ Прэмія імя Наталлі Арсенневай
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Даша Бялькевіч (№80) – Дзеяслоў — нізка вершаў у часопісе «Дзеяслоў»
- » Паэтка Даша Бялькевіч: «Аднойчы я напісала верш, калі шукала выяву Шчары» Архіўная копія ад 20 лютага 2022 г.
- 7 маладых паэтаў і паэтак Беларусі – распавядаем пра сучасных майстроў жывапіснага слова
- Размова з Дар’яй Бялькевіч пра дэбютную кнігу