Данііл Спасовіч
Данііл Спасовіч | |
па-польску: Daniel Spasowicz | |
Дата нараджэньня | 1797[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 (30) сьнежня 1882[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | лекар, мэдычны адміністратар |
Навуковая сфэра | хірургія[1] і акушэрства[1] |
Навуковая ступень | доктар мэдыцыны[d][1] |
Дзеці | Уладзімер Спасовіч |
Узнагароды |
Данііл Восіпавіч Спасовіч (па-расейску: Даниил Осипович Спасович, па-польску: Daniel Spasowicz, 1797, Мазыр — 1882, Лэмэшыўка) — беларускі мэдык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філязофіі, доктар мэдыцыны й хірургіі[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з вуніяцкіх цэркваў Менску, зьвестак пра маці не захавалася[3]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду гербу «Ястрабец»[2]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўнівэрсытэту на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філязофіі 29 чэрвеня 1819 году[4]. Пасьля гэтага Данііл Спасовіч паступіў на мэдыцынскі факультэт таго ж унівэрсытэту і скончыў яго лекарам 1-га адьдзялення ў 1823 годзе[4]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара мэдыцыны[5].
Прафэсыйная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1824 годзе прызначаны павятовым лекарам Рэчыцкага павету Менскай губэрні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўнівэрсытэту званьне доктара хірургіі[4][5]. Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела лякарні, разлічаную на 25 месцаў, якая была буйнейшай у ва ўсёй Менскай губэрні[6]. 4 сакавіка 1828 году ён прызнаны годным званьня фізыката або інспэктара ўрачэбнай управы[4]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да дараваньня залатой табакеркі ад імпэратара, а крыху пазней і да павышэньня па службе. У 1831 годзе прызначаны акушэрам менскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 году стаў таксама лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні[5]. Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушаваньня ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Сьв. Ганны 2-й ступені. У дадатак да інспэктарскіх абавязкаў Данііл Спасовіч удзельнічаў таксама ў працы Менскага губэрнскага турэмнага камітэту — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам г. зв. 5-га адьдзяленьня гэтага камітэту, якое займалася санітарнымі і мэдыцынскімі праблемамі месцаў зьняволеньня. З 1844 году ён выконваў абавязкі дырэктара Менскага дзіцячага прытулку[4].
Непасрэднай мэдыцынскай практыкай займаўся ў лякарні Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні, а з 1840 году стаў штатным лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс мэдыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай лякарні(ru) Менску[4]. У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасьля гэтага працягваў жыць у Менску, але пасьля сьмерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць(ru) бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губэрняў[7]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімер. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасьня 1881 году ва ўзросьце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 году[8], не стала і самога Данііла Спасовіча. З некралёга відаць, што мэдыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.
Навуковая і літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За навуковую дзейнасьць Данііла Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства лекараў прыняло яго ў свой склад у якасці сябры-карэспандэнта[4]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу шматлікіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выданьня[5].
Асобныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «De labroraphia». Diss. inaug. Vilnae, typ. Dioecesanis. 1823. 8° 27. Гл. Józef Bieliński. Cesarskie Towarzystwo Lekarskie Wileńskie, jego prace i wydawnictwa (1805—1864). Warszawa, 1890. S. 335.
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 сьнежня 1862 году было заснавана Таварыства менскіх лекараў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцьця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кнігаў па мэдыцыне[9].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся зь немкай Тэафіліяй (Феафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадзтва Меншчыны»[10].
16 студзеня 1829 году ў сям’і нарадзіўся першанец Уладзімер[4]. Паводле фармулярнага спіску, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генэалягічнага сайту «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[4]:
- Уладзімер (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — вядомы беларуска-расейска-польскі юрыст, грамадзкі дзеяч, публіцыст, крытык[4]
- Міхаіл (29 верасьня 1834 — 18 верасьня 1835)
- Кіпрыян (25 ліпеня 1836—1917) — пасьля атрыманьня вайсковай адукацыі служыў па пачтовым ведамстве[7], быў жанаты з Наталляй Набароўскай (1850—1922)
- Аляксандра (17 ліпеня 1837 — не раней за 1909) — жонка адстаўнога маёра Браніслава Гаўсфорта (1819—1903)
- Леанціна (28 чэрвеня 1842 — 4 жніўня 1867)
- Адэлаіда (? — 1848)
- Яўгенія (? — 1833)
- Яўгенія (? — 1847)
- Зоф’я (? — 1847)
Сям’я з 1854 году валодала невялікім маёнткам Сьціклева паблізу Менску, фальварак не захаваўся[4].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Род Спасовичей в Минске / Вадим Зеленков // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013.― Вып. 5. ― С. 328―344.
- Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Л. Ф. Змеев(ru), «Русские врачи-писатели». Вып. I, СПб. 1886 г., тетр. 2, стр. 117.
- Д. Д. Языков(ru), «Обзор жизни и трудов покойных писателей». Вып. IV. СПб. 1888 г., стр. 18.
- «Медицинский Список» на 1840 г., стр. 315; на 1860 г., стр. 359; на 1870 г., стр. 227.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Спасович, Даниил Осипович (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб: 1909. — Т. 19. — С. 177.
- ^ а б Спасович, Даниил Осипович (1797—1882) (рас.)
- ^ Maciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13
- ^ а б в г д е ё ж з і к Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
- ^ а б в г Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ^ ЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.
- ^ Dziennik Poznański nr 267, 1882.
- ^ Отчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3.
- ^ Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452.
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Памерлі 30 сьнежня
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Расейскай імпэрыі
- Выпускнікі мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту
- Дактары мэдыцыны
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 4 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 2 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 2 ступені
- Беларускія мэдыкі