Перайсьці да зьместу

Даніель Столь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніель Столь
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-швэдзку: Daniel Ståhl
Нарадзіўся27 жніўня 1992(1992-08-27)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыякідальнік дыска
Узнагароды і мэдалі

Даніель Столь (па-швэдзку: Daniel Ståhl; 27 жніўня 1992 году) — швэдзкі кідальнік дыска, алімпійскі чэмпіён 2020 году, трохразовы чэмпіён сьвету 2019, 2023 і 2025 гадоў, срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2017 году. Праз маці мае фінскае паходжаньне.

Браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2015 году ў Пэкіне, дзе заняў пятае месца.

У 2016 годзе браў удзел у чэмпіянаце Эўропы, дзе зноў фінішаваў пятым. Атлет таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Рыю-дэ-Жанэйру ў гэтым жа годзе, але ня здолеў пераадолець кваліфікацыю і прабіцца ў фінал. Усяго празь некалькі тыдняў пасьля няўдачы ў Бразыліі спартовец браў удзел у чэмпіянаце Швэцыі, дзе ня толькі стаў найлепшым у краіне, але яшчэ ўсталяваў асабісты рэкорд.

У чэрвені 2017 году швэдзкі спартовец выканаў адзін з самых далёкіх кідкоў з вынікам 71,29 мэтраў, усталяваўшы новы асабісты рэкорд і палепшыўшы нацыянальны рэкорд Швэцыі. На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы 2017 году Столь стаў уладальнікам срэбнага мэдаля, адзначыўшыся вынікам у 69,19 мэтраў. Тады яго абышоў летувіскі атлет Андрус Гуджус, які кінуў спартовую прылада на 2 сантымэтры далей[3]. У Бэрліне на чэмпіянаце Эўропы 2018 году, ён зноў, прапусьціўшы летувіса наперад, стаў другім з вынікам у 68,23 мэтраў. На перадалімпійскім чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся ў Катары, швэд здабыў залаты мэдаль і стаў чэмпіёнам сьвету. Ягоны вынік склаў 67,59 мэтраў. Ён выйграў залаты мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году з кідком на 68,90 мэтраў, апярэдзіўшы свайго суайчыньніка Сымана Пэтэрсана.

У 2023 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце, швэдзкі кідальнік дыска з рэкордам чэмпіянатаў у 71,46 мэтраў здабыў чарговы тытул чэмпіёна сьвету. У Токіё на чэмпіянаце сьвету 2025 году абараніў свой тытул, апярэдзіўшы апошнім кідком летувіса Мікаласа Алекну[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]