Перайсьці да зьместу

Даніеле Банэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніеле Банэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1981(1981-05-31)[1] (44 гады)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002 Брэшыя 60 (0)
2002—2006 Парма 114 (1)
2006—2015 Мілян 152 (0)
2015—2019 Вільярэал 40 (0)
Зборныя
2000 Італія (да 20)[d] 5 (0)
2001—2004 Італія (да 21)[d] 29 (0)
2001—2008 Італія 16 (0)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Мілян Футара[d]

Даніеле Банэра (па-італьянску: Daniele Bonera; нар. 31 траўня 1981 году, Брэшыя, Італія) — былы італьянскі футбаліст і гулец нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляў на пазыцыі абаронцы.

Выхаванец клюбу «Брэшыя», дзе й пачаў прафэсійную кар’еру ў 1999 годзе.

З 2002 па 2006 гады гуляў за «Парму», дзе стаў адным зь лідэраў каманды.

У ліпені 2006 году падпісаў чатырохгадовы кантракт зь «Мілянам»[2]. У камандзе ў Сэрыі A дэбютаваў 17 верасьня 2006 году ў матчы супраць «Пармы» (0:2)[3]. У сэзоне 2006—2007 гадоў разам зь «Мілянам» атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2009 году падоўжыў кантракт зь «Міланам» да 2013 году[4].

23 траўня 2013 году, не зважаючы ўвагі на чуткі аб пераходзе ў «Ювэнтус», Банэра падпісаў новы кантракт зь «Мілянам» да 30 чэрвеня 2015 году.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даніеле мае на сваім рахунку шаснаццаць матчаў у футболцы нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбют у складзе зборнай адбыўся 5 верасьня 2001 году ў матчы супраць зборнай Марока. Банэра быў уключаны ў сьпіс зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году ў якасьці рэзэрвовага гульца, але пасьля таго, як Джанлюка Дзамброта пацьвердзіў, што здольны гуляць, Даніеле быў адпраўлены дадому[5].

Мілян:

Італія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]