Дамініканская вуліца (Менск)
| Дамініканская лац. Daminikanskaja | |
| вуліца | |
Вуліца Дамініканская, 1880-я гг. | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Гістарычны раён | Высокі Рынак, Новае Места |
| Былыя назвы | Петрапаўлаўская, Валадарскага |
| Бліжэйшыя станцыі мэтро | Купалаўская, Кастрычніцкая |
| Аўтобусныя маршруты | 100 |
| Вуліца Дамініканская ў Вікісховішчы | |
Вуліца Дамініка́нская (з 1922 году — Э́нгельса[a]) — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая пачынаецца з Высокага Рынку і ідзе да Ўльянаўскай вуліцы.
Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі барока Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі па другой сусьветнай вайне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVII стагодзьдзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй кляштару ордэну дамініканаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 году), вуліцай Валадарскага (да 1922 году).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Карла Маркса, Магазыннай і Ульянаўскай. Разам з праспэктам Незалежнасьці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.
Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы разьмяшчаюцца Менскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, кінатэатар «Піянэр», Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача.
Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
