Даманава (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даманава
лац. Damanava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Быценскі
Насельніцтва: 1634 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225280
СААТА: 1234833021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′52.576″ пн. ш. 25°28′59.138″ у. д. / 52.83127111° пн. ш. 25.48309389° у. д. / 52.83127111; 25.48309389Каардынаты: 52°49′52.576″ пн. ш. 25°28′59.138″ у. д. / 52.83127111° пн. ш. 25.48309389° у. д. / 52.83127111; 25.48309389
Даманава на мапе Беларусі ±
Даманава
Даманава
Даманава
Даманава
Даманава
Даманава

Дама́нава[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Грыўды. Уваходзіць у склад Быценскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе М11, чыгуначная станцыя Даманава на лініі Менск — Берасьце.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Доман

Тотман, пазьней Доман (Totman, Domann) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 9 жніўня 2022 году цэнтар скасаванага Даманаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 787 чалавек у вёсцы Даманаве, 35 чалавек на чыгуначнай станцыі Даманаве і 10 чалавек ва ўрочышчы Даманаве[4]
  • 1999 год — 1534 чалавекі
  • 2009 год — 1634 чалавекі

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 152.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 415.
  3. ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by
  4. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 136.