Дальвік
| Дальвік | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Ісьляндыя | ||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 20 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 65°58′ пн. ш. 18°32′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Этнахаронімы | Dalvíkingur | ||
| Сайт | www.dalvik.is | ||
| Дальвік на мапе Ісьляндыі Дальвік | |||

Дальвік (па-ісьляндзку: Dalvík,
[ˈtalˌviːk] ) — рыбацкая вёска ў Дальвікюрбігдзе (Ісьляндыя). Насельніцтва — к. 1400 чалавек (2023).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Дальвік знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы Ісьляндыі, на беразе ф’ёрда Эя-ф’ёрд, які выходзіць у Грэнляндзкае мора, на поўнач ад Акюрэйры. Вёска ёсьць адміністрацыйным цэнтрам акругі Дальвікюрбігд, што адносіцца да рэгіёну Нордурлянд Эйстра. Насельніцтва Дальвіку складае 1404 чалавекі (Паводле стану на 2023 год).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1934 годзе горад быў моцна разбураны ў выніку землятрусу.
У 1998 годзе горад быў аб’яднаны з 2 сялянскімі грамадамі і стварыў новую акругу Дальвікюрбігд.
У 1916 годзе ў Дальвіку нарадзіўся трэці прэзыдэнт Ісьляндыі Крыстыян Эльд’яўрн (1968—1980).
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дальвік — буйны рыбалоўны порт. Зьдзяйсьняюцца рэгулярныя паромныя рэйсы, што злучаюць горад з востравам Грымсэй, які знаходзіцца на Палярным коле. У водах Эяфіёрдуру, перад Дальвікам, знаходзіцца выспа Хрысэй, з насельніцтвам ў 180 чалавек, які адносіцца да акругі Акюрэйры. Адлегласьць ад Дальвіку да сталіцы Ісьляндыі Рэйк’явіку складае 412 кілямэтраў.