Дайнава (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дайнава
трансьліт. Dajnava
Першыя згадкі: 1561
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 86 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′59″ пн. ш. 25°34′27″ у. д. / 54.09972° пн. ш. 25.57417° у. д. / 54.09972; 25.57417Каардынаты: 54°5′59″ пн. ш. 25°34′27″ у. д. / 54.09972° пн. ш. 25.57417° у. д. / 54.09972; 25.57417
Дайнава на мапе Беларусі ±
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава

Дайнава́[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагодзьдзя. У 1561 г. сяло ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, 20 дымоў, адносілася да маёнтка Іўе. У 1598 г. 30 дымоў, 23 валокі зямлі. У сярэдзіне XVII ст. жыхары Дайнавы адпрацоўвалі паншчыну ў Геранёнах.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 81 рэвіская душа, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. існавалі 2 вёскі Дайнава і 2 засьценкі Дайнава, адзін зь якіх належаў памешчыку Мілеўскаму. У вёсках 291 жыхар, 288 дзесяцін зямлі і 155 жыхароў, 155 дзесяцін зямлі. У засьценку, які належаў Мілеўскаму, 3 жыхары, 6 дзесяцін зямлі, у другім засьценку 15 жыхароў, 21 дзесяціна зямлі. У 1909 г. у адной вёсцы Дайнава 55 двароў, 407 жыхароў, якія мелі 102 галавы буйной рагатай жывёлы, 51 каня, 533 дзесяціны зямлі. У другой вёсцы Дайнава 47 двароў, 310 жыхароў, якія мелі 98 галоў буйной рагатай жывёлы, 38 коней, 297 дзесяцін зямлі.

У 1921 — 1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у в. Дайнава Геранёнская 53 двары, 275 жыхароў, у в. Дайнава 78 двароў, 411 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (67 двароў, 353 жыхары) у Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас «Перамога», пазьней у калгасе імя XXII партзьезду. У 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 251 жыхар. У 1971 г. зроблена штучнае вадасховішча. Потым у складзе калгаса імя У.А.Баўма. Працавала крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 86 чалавекі[2]
  • 1999 год — 112 жыхароў, 60 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.